Міка Лепілампі | |
---|---|
Mikko Leppilampi | |
Імя пры нараджэнні | Mikko Johannes Leppilampi |
Дата нараджэння | 22 верасня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | фін |
Бацька | Jukka Leppilampi[d] |
Прафесія | музыкант, спявак, кінаакцёр, вядучы |
Кар’ера | з 2003 |
Узнагароды | 2004, «Jussi», Лепшы акцёр |
IMDb | 1285112 |
MikkoLeppilampi.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міка Лепілампі (нар. 22 верасня 1978) — фінскі акцёр, музыкант і тэлевядучы. З’яўляўся адным з вядучых Конкурса песні Еўрабачанне 2007.
Паспяхова дэбютаваў у фільме «Жэмчуг і свінні», быў узнагароджаны прэміяй «Юсі» за лепшую мужчынскую ролю ў ім. У 2005 здымаецца ў фільме Ціма Кайвусала «У цені двухгаловага арла» ў ролі паэта. Дзеянне разгортваецца ў пачатку XX стагоддзя, калі Фінляндыя была часткай Расіі, ён працуе з такімі акцёрамі як, напрыклад, Васі-Маці Лоіры.
10 мая 2006 г. выходзіць яго першы сольны альбом, ён запазычыў у якасці назвы сваё імя. Выканаў некалькі саўндтрэкаў да фільмаў, у якіх прымаў удзел.
Летам 2006 года ажаніўся з Эміліяй Вуарысалмі (змяніла прозвішча на Лепілампі). У іх расце дачка Лілія (нарадзілася 31 кастрычніка 2005).
10 і 12 траўня разам з Яанай Пелканен стаў вядучым конкурсу песні Еўрабачанне 2007, які прайшоў у Хельсінкі. У 2008 ад тэлекампаніі YLE ён аб’яўляў галасы фінскіх тэлегледачоў на Еўрабачанні.