Мікалай Гаўрылавіч Славянаў | |
---|---|
руск.: Николай Гаврилович Славянов | |
Дата нараджэння | 23 красавіка (5 мая) 1854 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 (17) кастрычніка 1897 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q115056739? |
Дзеці | Q70252115? |
Род дзейнасці | вынаходнік |
Месца працы | |
Альма-матар | Пецярбургскі горны інстытут |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Дзмітрыевіч Краевіч[d] і Мікалай Аляксандравіч Кулібін[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Гаўрылавіч Славя́наў (23 красавіка (5 мая) 1854 — 5 (17) кастрычніка 1897) — рускі інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў.
М. Г. Славянаў нарадзіўся ў сяле Нікольскае Задонскага павета Варонежскай губерні (зараз у Задонскім раёне Ліпецкай вобласці). У 1877 годзе скончыў Пецярбургскі горны інстытут. Працаваў на заводах Урала, з 1833 г. на Пермскіх гарматных дварах.
Упершыню выкарыстаў электрычны ток у мэтах прамысловага нагрэву. Удасканаліў вынайдзены М. М. Бенардосам спосаб дугавой зваркі. У 1888 г. распрацаваў метад дугавой зваркі плаўкім электродам з папярэднім падагрэвам вырабаў. У 1890—1891 гг. атрымаў патэнты на сваё вынаходніцтва ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Аўстра-Венгрыі. Таксама распрацаваў аўтаматычны рэгулятар даўжыні электрычнай дугі, прапанаваў выкарыстоўваць флюсы і ферасплавы-раскісляльнікі з мэтай павелічэння якасці зварных швоў і інш.
Аўтар працы па электразварцы — «Электрычная адліўка металаў» (1891).