Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
| ||||||||
|
||||||||
Манарх | Мікалай I | |||||||
Папярэднік | Віктар Паўлавіч Качубей | |||||||
Пераемнік | Іларыён Васільевіч Васільчыкаў | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Віктар Паўлавіч Качубей | |||||||
Пераемнік | Іларыён Васільевіч Васільчыкаў | |||||||
|
||||||||
Нараджэнне | 1761 | |||||||
Смерць |
8 (20) красавіка 1838 Санкт-Пецярбург |
|||||||
Род | House of Novosiltsev[d] | |||||||
Маці | Mariya Stroganova[d] | |||||||
Член у | ||||||||
Адукацыя | ||||||||
Дзейнасць | дзяржаўная служба[1] і дыпламатыя[1] | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | |||||||
Узнагароды |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Граф (з 1833 года) Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў (руск.: Николай Николаевич Новосильцев; 1761 — 8 [20] красавіка 1838, Санкт-Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, член Сакрэтнага камітэта, прэзідэнт Імператарскай Акадэміі навук (1803—1810), старшыня Камітэта міністраў (1832—1838), старшыня Дзяржаўнага савета (1834—1838). Сапраўдны тайны саветнік (1823), сенатар, сапраўдны камергер.
Выхоўваўся ў пецярбургскім доме графа А. С. Строганава як незаконнанароджаны сын яго сястры Марыі, выдадзенай замуж за Мікалая Усцінавіча Навасільцава. У 1783 годзе выпушчаны з Пажаскага корпуса ў капітаны лейб-грэнадзёрскага палка. У 1785 годзе перайшоў секунд-маёрам у Валынскі рэгулярны казацкі полк. У 1786 годзе прылічаны да Калегіі замежных спраў. Браў удзел у вайне са Швецыяй 1788—1790 гадоў, быў прыкамандзіраваны да галоўнакамандуючага вяслярным флотам. Адзначыўся ў бітве пры востраве Мусала 13 жніўня 1789 года, за што быў узведзены ў палкоўнікі. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Польшчы і Літве. Выйшаў у 1796 годзе ў адстаўку, жыў у Лондане. Слухаў лекцыі па фізіцы, матэматыцы і медыцыне.
Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра I у першыя гады яго кіравання, член т.зв. «Сакрэтнага камітэта». У 1803—1810 гадах — прэзідэнт Акадэміі навук, апякун Пецярбургскай навучальнай акругі. На гады прэзідэнцтва Навасільцава прыпала першае рускае кругасветнае плаванне. З 1806 года член Расійскай акадэміі. З 21 кастрычніка 1804 года таварыш міністра юстыцыі з захаваннем на ранейшых пасадах. Кіраўнік Камісіі складання законаў. Суправаджаў Аляксандра I у замежных паездках. У пачатку 1805 з поспехам выканаў ускладзеную на яго місію пра заключэнні саюза з Вялікабрытаніяй, выбраны ганаровым членам Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў. Таксама быў членам сталічнай масонскай ложы З’яднаных сяброў (Amis reunis)[2].
Пасля расчаравання імператара ў Сакрэтным камітэце і яго фактычнага роспуску Навасільцаў у 1806 годзе быў накіраваны паслом да Напалеона, але не паспеў даехаць да Парыжа, як апошнім была абвешчана вайна. У 1806—1809 гадах быў пры імператары. У 1809—1812 гадах жыў у Вене, выконваў розныя дыпламатычныя даручэнні ў Заходняй Еўропе. Навасільцаў цяжка перажываў выдаленне ад двара, стаў аддавацца моцным напоям.
У 1813—1815 гадах віцэ-прэзідэнт часовага замяшчальнага савета, які кіраваў Варшаўскім герцагствам (пасля Царства Польскае), пазней прадстаўнік імператара Аляксандра I пры савеце, які кіраваў Царствам Польскім, склаў для яго шэраг праектаў, кіраваў камітэтам па навучальнай частцы. З 1821 года саветнік намесніка Царства Польскага і давераная асоба вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Стаў пераемнікам Адама Чартарыйскага на пасадзе апекуна Віленскага ўніверсітэта (1824—1831) і Віленскай навучальнай акругі. Узначальваў камісію, якая расследавала тайныя арганізацыі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (філаматы, філарэты). Дзейнасць Навасільцава ў Літве працягвалася да 1831 года. Праяўленая ім тут строгасць і нават жорсткасць, асабліва ў дачыненні да моладзі, выклікалі лютасць мясцовага нсельніцтва і, паводле меркавання некаторых, спрыялі паскарэнню паўстанню 1830 года.
Да 1820 года распрацаваў праект «Статутнай граматы Расійскай імперыі» — першай канстытуцыі за ўсю гісторыю Расіі. Канстытуцыйны праект прадугледжваў стварэнне двухпалатнага парламента (Дзяржаўнага сейма і Дзяржаўнай думы), без якога манарх не мог выдаць ніводнага закона, недатыкальнасць уласнасці, незалежнасць суда, роўнасць усіх грамадзян перад законам, грамадзянскія свабоды, федэратыўную арганізацыю Расіі. Пытанне аб прыгонным праве ў гэтым тайным праекце канстытуцыі не разглядалася. Гэтаму былі прысвечаны спецыяльныя, таксама асабліва сакрэтныя праекты, якія прапаноўваліся А. А. Аракчэевым і міністрам фінансаў Д. А. Гур’евым.
У 1821 годзе разам з М. С. Варанцовым і А. С. Меншыкавым распрацаваў і прадставіў Аляксандру I праект адмены прыгоннага права (наступстваў не меў).
Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1826)[3].
Пасля Лістападаўскага паўстання 1830 года Навасільцаў вярнуўся з Польшчы ў Пецярбург, дзе быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета. Старшыня Камітэта міністраў (з 1832), Дзяржаўнага савета (з 1834). У 1833 годзе Навасільцаву падараваны тытул графа.
Памёр 8 (20) красавіка 1838 года. Пахаваны ў Духаўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Вялікі архіў Навасільцава згарэў большай часткай падчас паўстання (1831), і толькі частка перайшла да яго пляменніка.
Навасільцаў пражыў усё жыццё халасцяком, але да старасці славіўся лавеласам («сумесь Бахуса з сатырам»). П. У. Далгарукаў характарызуе яго як «чалавека розуму незвычайнага, які валодаў вялікімі звесткамі і выдатным дарам слова, але ўладалюбівага, каварнага, бяздушнага і жорсткага», дадаючы: «аматар усіх пачуццёвых асалод»[4]. «Навасільцава я ўжо бачыў стомленым чалавекам, перасычаным цяганінаю, — успамінае сенатар К. І. Фішэр, — які нічым не займаўся больш, як абедамі і валаводствам: чырвоны твар, шкляныя вочы, наогул выгляд, не выяўляў дзяржаўнага мужа…»[4]. М. І. Грэч успамінаў, што Навасільцаў «у Вене паў і спахабіўся да немагчымасці і, дзіўная справа ў яго становішчы і званні, — пачаў піць. Займаючы ўжо першую ступень у дзяржаве, ён на гадавым свяце Англійскага клуба скакаў п’яны трапака прад шматлікім сходам. Гледзішча сумнае і абразлівае для сябра гонару і дабрадзейнасці!»[4]. М. П. Макараў, які служыў у Варшаве з 1823 года, сведчыў: «Да абеду ён яшчэ трымаўся, але потым пачынаў рабіць узліванні і да вечара даходзіў калі не да становішча рыз, то да вельмі ўзбуджанага стану»[5]. Тое ж адзначаў і В. А. Пржацлаўскі (Цыпрынус).