Мікалай Нілавіч Бурдэнка | |
---|---|
Николай Нилович Бурденко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 мая (3 чэрвеня) 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1946[2][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нейрахірург, ваенны, пісьменнік-дакументаліст, хірург, палітык |
Навуковая сфера | нейрахірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук і доктар навук[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Q109485124? і Серафіма Сямёнаўна Брусава |
Вядомы як | савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Нілавіч Бурдэнка (26 красавіка (8 мая) 1876, вёска Каменка, Ніжнеломаўскі павет, Пензенская губерня, Расійская Імперыя — 11 лістапада 1946, Масква, СССР) — рускі і савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі. Выпускнік, пазней прафесар Юр’еўскага універсітэта. Ганаровы член Лонданскага каралеўскага таварыства хірургаў і Парыжскай акадэміі хірургіі.
У якасці ўрача прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, дзе выявіў сябе як буйны арганізатар медыцынскай службы рускай арміі. З 1937 — галоўны хірург-кансультант Савецкай Арміі. Арганізатар і першы прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (з 1944). Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Бурдэнка ахоплівае шэраг буйнейшых раздзелаў хірургіі і сумежных з ёй абласцей: распрацоўка пытанняў патагенезу і лячэння шоку; вывучэнне працэсаў у нервовай сістэме пры аперацыйным умяшанні і вострых траўмах; даследаванне мазгавых з’яў пры пухлінах і траўмах ЦНС; працы па ваенна-палявой хірургіі.
Вядомыя метады правядзення хірургічных аперацый, названыя імем Бурдэнкі[5]:
Метад Бурдэнкі — закрыццё пашкоджання ў сценцы верхняга сагітальнага сінуса з выкарыстаннем лоскута з вонкавага лістка цвёрдай абалонкі галаўнога мозгу.
Васкулярызацыя печані па Бурдэнка — падшыванне вялікага сальніка да фібрознай абалонкі печані для паляпшэння яе кровазабеспячэння.
Аперацыя Бурдэнкі -