Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг | |
---|---|
дацк.: Nikolaj Frederik Severin Grundtvig | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1783[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1872[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Элізабэт Крысціна Маргрэтэ Блічар[d][7], Ганна Мары Эліз Тофт[d][7] і Аста Грунтвіг[d][7] |
Дзеці | Свен Грунтвіг[d], Johan Grundtvig[d], Asta Marie Elisabeth Frijs Grundtvig[d], Frederik Lange Grundtvig[d] і Meta Grundtvig[d] |
Род дзейнасці | паэт, гісторык, філосаф, багаслоў, пісьменнік, стваральнік гімнаў, пастар, палітык, тытулярны біскуп, філолаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Альма-матар | |
Вядомы як | паэт, перакладчык |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг (дацк.: Nikolaj Frederik Severin Grundtvig; 8 верасня 1783 — 2 верасня 1872) — дацкі святар, пісьменнік і філосаф, адна з ключавых постацей у гісторыі Даніі.
Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг нарадзіўся 8 верасня 1783 года ў сям’і пастара. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся на вывучэнні ісландскай мовы. Апублікаваў некалькі тамоў арыгінальных вершаў, пераклад на дацкую мову англасаксонскага эпасу «Беавульф» (1820, першы з перакладаў «Беавульфа» на сучасную мову), шэраг кніг па сусветнай гісторыі, філалагічныя даследаванні старажытнаскандынаўскай літаратуры, вострыя артыкулы па рэлігійных і царкоўных пытаннях.
Быў святаром, а з 1861 года епіскапам (фактычным главой лютэран Даніі). У 1850—1858 гг. быў членам дацкага парламента, а ў 1866 г. у становішчы вострага крызісу ў грамадстве пасля паражэння Даніі ў вайне з Прусіяй вярнуўся ў парламент і ўзначаліў у ім левую апазіцыю.
Працы і пропаведзі Грунтвіга, пачынаючы з 1840-х гг., заклалі асновы сучаснай дацкай нацыянальнай самасвядомасці: у іх, у прыватнасці, разглядаецца праблема нацыянальнага гонару малога народа, заможнасць і паспяховасць дзяржавы ставіцца ў прамую залежнасць ад шчасця і дабрабыту яго грамадзян.
Грунтвіг быў ініцыятарам стварэння так званых «народных універсітэтаў» — школ для дарослых, дзе можна было атрымаць адукацыю па многіх галінах ведаў. Гэта спрыяла далейшаму павышэнню ўзроўню культуры ўсяго насельніцтва краіны. У вобласці адукацыі для дарослых Данія стала ўзорам, які потым пераймалі іншыя еўрапейскія дзяржавы[8].
У шэрагу чатырох найбольш знакамітых дацкіх аўтараў духоўных песень (Томас Хансен Кінга, Ганс Адольф Брорсан, Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг і Бернхард Северын Інгеман) ён займае вельмі ганаровае месца[9].