Мікаэль Сарс | |
---|---|
Род дзейнасці | багаслоў, заолаг, святар, прафесар, біёлаг, марскі біёлаг, карцынолаг |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1805[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1869[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Жонка | Марэн Сарс |
Дзеці | Ева Нансен[d], Эрнст Сарс, Георг-Осіян Сарс і Mally Lammers[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікаэль Сарс (нарв.: Michael Sars, 30 жніўня 1805 — 22 кастрычніка 1869) — нарвежскі заолаг. Бацька нарвежскага марскога біёлага Георга-Асіяна Сарса, гісторыка Эрнста Сарса і спявачкі Евы Сарс-Нансен. Член-карэспандэнт Прускай акадэміі навук з 26 ліпеня 1855 года.
Спачатку вывучаў багаслоўе і быў святаром, а потым быў прызначаны стортынгам прафесарам заалогіі ў Хрысціянію і цалкам прысвяціў сябе навуцы: вывучаў развіццё і арганізацыю некаторых прадстаўнікоў марской фауны, а менавіта марскіх зорак і медуз. Адкрыў у 1829 годзе своеасаблівую стадыю развіцця медуз, так званую страбілу, і паказаў у 1835-37 г. сувязь гэтай стадыі з іншай, сцыфістамай, і з дарослай медузай, гэта значыць даказаў, што сцыфістома ёсць першапачатковая лічынка, якая дае шляхам папярочнага дзялення сукупнасць асобін (страбілу), з якіх кожная ператвараецца ў медузу. У 1841 годзе ён развівае ідэю, што цыкл развіцця вышэйшых медуз падобны з цыклам развіцця сальп па назіраннях Шаміса. Ён выказаў таксама думку, што ў дадзеным выпадку не першапачатковая лічынка (сцыфістома) ператвараецца ў медузу, а нашчадства гэтай лічынкі ўчасткі страбілы (па сучаснай тэрміналогіі эфіры).
У гонар Мікаэль Сарса названа навучальнае судна MS Michael Sars.