Мікеланджэла Чэрквоцы | |
---|---|
італ.: Michelangelo Cerquozzi | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1602[1] ці 18 лютага 1602[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1660[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў |
Жанр | жанравы жывапіс |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Джузэпэ Чэзары |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікеланджэла Чэрквоцы, Мікеланджэла дэле Батальі (іт. Michelangelo Cerquozzi detto Michelangelo delle Battaglie; 18 лютага 1602, Рым — 6 красавіка 1660, Рым) — італьянскі жывапісец эпохі барока, пісаў батальныя сцэны, за што атрымаў мянушку «Мікеланджэла баталій», уваходзіў у групу рымскіх жывапісцаў бамбачанці, адсюль яшчэ адну мянушку мастака: Мікеланджэла дэле Бамбачатэ (Michelangelo delle Bambocciate).
Мікеланджэла нарадзіўся ў Рыме, у заможнай сям’і. Бацька быў багатым гандляром скурай; брат стаў доктарам багаслоўя, затым капеланам і багасловам; дзве сястры, манашкі, былі настаяцельніцамі манастыроў. Бацька прапанаваў сыну «якую-небудзь ганаровую працу», і той абраў жывапіс. Пасля кароткага навучання ў маньерыста Джузэпэ Чэзары, па мянушцы Кавалер д’Арпіна, ён стаў вядомы карцінамі са сцэнамі бытавога жанру. Затым далучыўся да групы бамбачанці, якую ўзначальваў фламандзец Пітэр ван Лар, якога за карлікавы рост і круглявыя формы цела празвалі «карапузам» (bamboccio). Мастакі распрацоўвалі «нізкі» жанр жывапісу, пісалі карціны са сцэнкамі са штодзённага жыцця.
Мастакоў «бамбаччанці» называлі «малымі караваджыстамі». Чэрквоцы таксама не пазбег уплыву Караваджа, як і многія жывапісцы яго часу. Аднак, у адрозненне ад многіх, Чэрквоцы ў сваіх карцінах праяўляў спачувальнае стаўленне да простых людзей і сціплых падзей; выключным дакументам з’яўляецца невялікая карціна «Паўстанне Мазаньела» — аб’ектыўная хроніка неапалітанскіх народных хваляванняў, зусім пазбаўленая пафаснай рыторыкі.
У нацюрмортах жывапісец спалучаў «мёртвую прыроду» з элементамі пейзажа. У 1634 годзе Мікеланджэла Чэрквоцы стаў членам Акадэміі Святога Лукі ў Рыме, наведваў акадэмічныя сходы да 1652 года, хоць ніколі не прытрымліваўся іх строгіх правілаў.
Пачынаючы з 1630 года Чэрквоцы паступова атрымлівае прызнанне. Ён набыў вядомых апекуноў і атрымліваў заказы ад арыстакратычных сем’яў Барберыні, Калона, кардынала Рапачолі, графа Мадэны Каміла Карандзіні, графа Карпеньі і іншых. Сярод яго сяброў былі П'етра да Картона, Джачынта Брандзі і Карнеліс Блумарт. З вучняў вядомыя Матэа Банічэлі і Джавані Франчэска Джэрардзі.
Чарквоцы не быў жанаты і застаўся бяздзетным.