Міклаш Хорці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Horthy Miklós | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карай Хусар | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1868[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 лютага 1957[3][1][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Англійскія ваенныя могілкі ў Лісабоне, у 1993 годзе перапахаваны ў Кендэрэшы | ||||||
Род | Q1055277? | ||||||
Бацька | Іштван Хорці[d][4] | ||||||
Маці | Паўла Халашы[d][4] | ||||||
Жонка | Магдолна Пурглі[d][5] | ||||||
Дзеці | Іштван Хорці, Miklós Horthy[d][4], Paulette Horthy[d][4] і Magdolna Horthy[d][4] | ||||||
Нацыянальнасць | Венгр | ||||||
Веравызнанне | Кальвінізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Ваенны, палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Ваенна-марскі флот Аўстра-Венгрыі | ||||||
Званне | віцэ-адмірал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Міклаш Хорці (18 чэрвеня 1868, г. Кендэрэш, Венгрыя — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзеяч Венгрыі. Контр-адмірал (1918).
Скончыў ваенна-марскую акадэмію ў г. Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Венгрыі. У Першую сусветную вайну камандаваў крэйсерам, ВМФ (з 1918); у 1918 падавіў паўстанне ваенных маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 ваенны міністр венгерскага ўрада ў г. Сегед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі. Пасля яе падзення праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Венгерскага каралеўства (якое не мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у знешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Германію, на баку якой Венгрыя ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрніраваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.