Мікіта Ханіят

Мікіта Ханіят
Дата нараджэння 1155[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1217[2][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, пісьменнік, гісторык
Навуковая сфера гісторыя

Мікіта Ханіят (грэч. Νικήτας Χωνιάτης), часам памылкова Акамінат (1155, Хоны — 1213, Нікея) — візантыйскі гісторык, пісьменнік. Займаў высокія адміністрацыйныя пасады. Пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1204 годзе крыжакамі бег у Нікею.

Яго «Хроніка» — падрабязнае апісанне гісторыі Візантыі і суседніх народаў з 1118 па 1206 гады і адзін з лепшых помнікаў сярэднявечнай прозы, дзе зроблена спроба псіхалагічнай матывацыі падзей, а вобразы складаныя і супярэчлівыя. Хроніка з'яўляецца адной з асноўных крыніц па гісторыі гэтага перыяду, прычым досыць дакладнай, паколькі аўтар сам быў сведкай шматлікіх падзей або абапіраўся на апавяданні сведак.

Вытрымкі з «Гісторыі» цытуюцца, напрыклад, у 7-й візантыйскай малой хроніцы. Пакінуў таксама шэраг прамоў.

Мікіта Ханіят у літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Ханіят — адзін з персанажаў рамана італьянскага пісьменніка Умберта Эка «Баўдаліна».

Зноскі

  1. а б Niketas Choniates // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nicetas Choniates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/Nicetas-Choniates