Мілена Іванаўна Рудніцкая | |
---|---|
укр.: Мілена Рудницька | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1976 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Pavlo Lysiak[d] |
Дзеці | Ivan Lysiak Rudnytsky[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, актывіст за права жанчын, палітык, пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Міле́на Іванаўна Рудні́цкая (укр.: Мілена Рудницька), у замужжы Лысяк (15 ліпеня 1892, Збораў, Аўстра-Венгрыя — 29 сакавіка 1976, Мюнхен, Германія) — украінская грамадска-палітычная дзяячка, журналістка, пісьменніца, настаўніца. Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак. Піянерка ўкраінскага фемінізму. Доктарка філасофіі (1917)[2].
Нарадзілася 15 ліпеня 1892 г. у горадзе Збораў (цяпер Цярнопальская вобласць) у сям’і ўкраінца Івана Рудніцкага і яўрэйкі Іды Шпігель. Пры хрышчэнні яе маці ўзяла сабе імя Вольга[3].
Навучалася ў Львоўскім, потым Венскім універсітэтах[2].
Была выкладчыцай Вышэйшых педагагічных курсаў у Львове (1921—1928), адна з ідэолагаў і асноўных актывістак жаночага руху ў Заходняй Украіне ў 1920—1930-я гады[4].
Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак (пад яе старшынствам саюз вырас у моцную нацыянальную арганізацыю), З’езда ўкраінак у Станіслававе (1934), Сусветнага союза ўкраінак, палітычнай жаночай арганізацыі «Дружина Княгині Ольги»; рэдактарка двухтыднёвіку «Жінка» (1935—1939), часопісу «Жіночий вістник» (1922); удзельніца і прадстаўніца ўкраінскіх жанчын на міжнародных жаночых кангрэсах. Актыўная член УНДА (Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне), была паслом у польскім сейме (1928—1935 гг., працавала ў яго камісіях па адукацыі і замежных справах)[5].
Як дэлегатка Украінскага парламенцкага прадстаўніцтва яна абараняла ўкраінскія петыцыі ў Лізе Нацый, у прыватнасці ў справе г.зв. пацыфікацыі і голаду ў Савецкай Украіне, мела кантакты з урадавымі і грамадскімі коламі Заходняй Еўропы, выступала на міжнародных кангрэсах[5].
З 1939 года ў эміграцыі: Кракаў, Берлін, Прага, Жэневу (дзе з 1945 па 1950 г. была дырэктаркай Украінскага дапаможнага камітэта), Нью-Ёрк і Мюнхен[5].
Значная частка творчасці М. Рудніцкай прысвечаная журналістыцы. У 1918 г. была супрацоўніцай штотыднёвіку «Наша мэта» (Львоў), у 1922—1925 гг. рэдагавала штотыднёвую старонку ў газеце «Діло», у 1935 г. была рэдактаркай двухтыднёвіку «Жінка» (ідэалагічны орган Саюзу ўкраінак). З 1919 г. выступала ў друку на палітычныя, фемінісцкія і асветніцкія тэмы[6].
Пахаваная ў Мюнхене. У 1993 годзе перапахаваная ў Львове ў фамільнай магіле на Лычакіўскіх могілках[7].
Мілена Рудніцкая пачынала як актывістка жаночага руху, але стала да ўсяго фемінісцкім ідэолагам. Яна не засяроджвалася на жаночых справах, а ішла далей — палітызавала «жаночае пытанне»[8]. Калі Гітлер прыйшоў да ўлады, Рудніцкая напісала сатырычны артыкул, які з’явіўся ў часопісе «Жіночий голос», у якім апісвала погляд рэжыму, што жанчыны — гэта пачвары, у якіх няма мэты, акрамя як гатаваць ежу, прыбіраць і нараджаць дзяцей. У той час, калі ўкраінскія жанчыны прытрымлівалася іншай думкі, паводле якой, жанчына мусіць быць палітычна свядомай, актыўнай і сацыяльна прадпрымальнай[9].
У іншым артыкуле яна пазначыла, чаму выбрала фемінізм — шлях да роўнасці: «Роўнасць была для нас толькі сродкам увайсці ў грамадскае жыццё як вырашальны і суадказны фактар, які дазволіў нам асэнсаваць, пераўтварыць свет, сфарміраваны мужчынамі»[10].