Міраслаў Валек | |
---|---|
славацк.: Miroslav Válek | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1927[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1991[1][2] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Міраслава Валава[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, палітык, пісьменнік, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́раслаў Ва́лек (славацк.: Miroslav Válek; 17 ліпеня 1927 — 27 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч.
Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 гадах навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Romboid», сакратар Саюза славацкіх пісьменнікаў (у 1967—1968 гадах — старшыня).
Член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі з 1962 года. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1969 года быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Славакіі, з 1979 года — ЦК Кампартыі Чэхаславакіі. У 1969—1988 гадах — міністр культуры Славакіі.
Памёр у Браціславе.
Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[3][4].