Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Missouri University of Science and Technology | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Missouri University of Science and Technology |
Заснаваны | 1870 |
Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
Студэнты | 7 642[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рола, Місуры, ЗША |
Сайт | mst.edu |
![]() |
Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Missouri University of Science and Technology) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рола ў штаце Місуры, ЗША.
Большасць студэнтаў універсітэта станам на 2022 год вывучалі інжынерыю, бізнес, прыродазнаўчыя навукі і матэматыку.
Вядомы перш за ўсё сваёй інжынернай школай, універсітэт прапануе праграмы атрымання ступеняў бакалаўра і магістра ў галіне бізнесу і сістэм кіравання, інфармацыйных навук і тэхналогій, прыродазнаўчых навук, сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў.
Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.