Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Міхайлаў[1] (руск.: Михайлов) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Міхайлаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,7 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад размешчаны на захадзе вобласці ля ўсходняга падножжа Сярэднярускага ўзвышша, на рацэ Проня (прыток Акі), за 68 км ад Разані.
Эканоміка: цэментавыя заводы «Спартак» і «Міхайлаўскі», лёгкая і харчовая прамысловасць.