Міхал Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Michał Franciszek Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Якуб Генрык Флемінг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Матэвуш Ромер | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мнішак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1670[1][2][…] | ||||||
Смерць |
19 лістапада 1700[3][4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Ян Сапега[3] | ||||||
Маці | Крысціна Барбара з Глябовічаў[d][3] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал |
Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700, Алькенікі) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (з 1690).
Вучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Варшаве і Брунсбергу (Браневе). У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). У 1696 вярнуўся у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі канюшы літоўскі з 1690, адначасова генерал літоўскай артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699.
У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-лейтэнанта і тытул князя Свяшчэнай Рымскай Імперыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты — «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 капітуляваў і быў засечаны шляхтай.
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын вялікага літоўскага гетмана Казіміра Яна і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Аляксандра Паўла.
Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.