Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч (1 (12) кастрычніка 1771 — 15 (27) снежня 1825 ) — расійскі ваенны дзеяч, герой вайны з Напалеонам, генерал ад інфантэрыі.
Быў запісаны ў гвардыю, з сямі гадоў за мяжой, у Германіі і Францыі . Чатыры года вучыўся ў Кёнігсбергскім універсітэце, два года ў Гётынгене, затым для ўдасканалення ведаў адправіўся ў Страсбург і Мец .
Удзельнічаў у руска-шведскай вайне 1788—1790 гадоў . Падчас Італьянскага і Швейцарскага паходаў А. В. Суворава быў дзяжурным генералам у яго штабе. Камандуючы воінскімі злучэннямі, вызначыўся ў бітвах кампаніі 1805 года, у руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў , у Барадзінскай бітве , замежных паходах рускай арміі 1813—1814 гадоў. У 1810—1818 гадах кіеўскі ваенны губернатар . У 1818—1825 гадах санкт-пецярбургскі ваенны генерал-губернатар . Быў смяротна паранены на Сенацкай плошчы ў час паўстання дзекабрыстаў 25 снежня 1825 года і на наступны дзень памёр.
Зноскі
↑ Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л. : Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 254, кат.№ 7819. — 360 с.
↑ У 1937 годзе прах быў перанесены ў дабравешчанскую пахавальню
↑ а б Милорадович Михаил Андреевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия , 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Граданачальнікі Санкт-Пецярбурга — Петраграда (1703—1917): Савецкі перыяд (1917—1991): «Двоеўладдзе» абкама і Ленсавета (1990—1991): Постсавецкі перыяд (з 1992):
Генеалогія і некрапалістыка