Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міхаіл Міхайлавіч Казлоў | ||||||||||||
Нарадзіўся |
12 лютага 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||
Вага | 70 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Нёман | ||||||||||||
Нумар | 47 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.
Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[3]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром»[4] і стаў іграком «Віцебска»[5].
У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.
У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама»[6]. У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У першай палове сезона 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[10].
У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Дняпро | 21 | 0 | |
2009 | дубль | Дняпро | 25 | 0 | |
2010 | Д1 | Дняпро | 13 | 0 | |
2011 | Д1 | Дняпро | 32 | 0 | |
2012 | Д2 | Дняпро | 27 | 0 | |
2013 | Д1 | Дняпро | 31 | 0 | |
2014 | Д1 | Дняпро | 29 | 1 | |
2015 | Д1 | Віцебск | 18 | 2 | |
2016 | Д1 | Віцебск | 18 | 0 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 30 | 1 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 24 | 2 | |
2019 | Д1 | Віцебск | 26 | 0 | |
2020 | Д1 | Дынама | 21 | 2 | |
2021 | Д1 | Дынама | 22 | 0 | |
2022 | Д1 | Дынама | 24 | 0 | |
2023 | Д1 | Нёман | 27 | 0 |