Пол | жанчына[1] |
---|---|
Імя пры нараджэнні | яп.: 諏訪美智子 |
Спецыялізацыя | марафон[1] |
Нарадзілася |
9 жніўня 1935[2][1] |
Памерла |
19 верасня 2015[1] (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Міціка «Мікі» Горман (англ.: Michiko Suwa "Miki" Gorman; 1935—2015) — амерыканская бягуха японскага паходжання. У сярэдзіне 1970-х гадоў стала адной з лепшых жанчын-марафонцаў. Адзіная жанчына, якая выйграла марафоны ў Бостане і Нью-Ёрку двойчы, і з’яўляецца першай з двух бягух, якія выйгралі абодва марафоны ў адным годзе[4].
Міціка Сува (яп.: 諏訪美智子) нарадзілася 9 жніўня 1935 года ў японскай сямі', якая жыла ў кітайскім горадзе Ціндаа, вырасла ў Токіа, а пасля заканчэння школы паступіла на гадавую праграму навучання ў няпоўным каледжы ў Фукусіме[5].
У 1964 годзе пераехала ў Злучаныя Штаты. Неўзабаве пасля пераезду яна выйшла замуж за Майкла Гормана. У ЗША занялася бегам на доўгія дыстанцыі і ўжо ў 1970 годзе прабегла 100 міль у памяшканні за 21:04:00 у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія[6].
У красавіку 1974 года, яна выйграла Бостанскі марафон з рэкордным часам 2:47:11, заняла другое месца ў гэтым жа марафоне ў 1976 годзе, і зноў выйграла «Бостан» у 1977 годзе. Горман таксама двойчы выйгравала Нью-Ёркскі марафон у 1976 і 1977 гадах, а ў 1975 годзе заняла на ім другое месца.
Вынікі:
Год | Марафон | Час | Месца |
---|---|---|---|
1974 | Бостан | 2:47:11 | 1 месца |
1975 | Нью-Ёрк | 2:53:02 | 2 месца |
1976 | Бостан | 2:52:27 | 2 месца |
1976 | Нью-Ёрк | 2:39:11 | 1 месца |
1977 | Бостан | 2:48:33 | 1 месца |
1977 | Нью-Ёрк | 2:43:11 | 1 месца |
Пазней удзельнічала ў Чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы сярод майстроў у 1977 годзе ў Гётэбаргу і ў 1979 годзе ў Гановеры. У 1978 годзе Горман устанавіла сусветны жаночы рэкорд у паўмарафоне. Часта атрымліваючы траўмы ў наступныя гады, Мікі Горман эпізадычна прымала ўдзел у спаборніцтвах па 1981 год і ў 1982 годзе вырашыла сысці з спорту.
Памерла ад раку 19 верасня 2015 года ў горадзе Белінгем, штат Вашынгтон[7].
Горман была ўключана ў Залы славы: Road Runners Club of America Hall of Fame, USATF Masters Hall of Fame, National Distance Running Hall of Fame і New York Road Runners Hall of Fame. Яна была прадстаўлена на калекцыйных картках Supersisters. У 1981 годзе быў выпушчаны фільм пад назвай «Ritoru Champion», у якім распавядалася пра жыццё Міціка Горман.