Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна![]() | |
---|---|
англ.: Glass Onion: A Knives Out Mystery італ.: Glass Onion: Knives Out[1] | |
Жанры | police film[d][4], трылер[d], фільм-містэрыя[d], кінакамедыя[4], драматычны фільм[4] і крымінальны фільм[d][5] |
Рэжысёр | |
Прадзюсары | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Рык Хайнрыкс[2] |
Кінакампанія | T-Street Productions[d] |
Працягласць | 140 хв. |
Бюджэт | 40 000 000 $ |
Зборы | 15 000 000 $[6] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 13 верасня 2022[3], 16 кастрычніка 2022[3], 23 снежня 2022[3] і 24 лістапада 2022 |
Папярэдні фільм | Нажы вонкі |
Наступны фільм | Нажы вонкі 3 |
IMDb | ID 11564570 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна» (англ.: Glass Onion: A Knives Out Mystery) — дэтэктыўны фільм ад сцэнарыста і рэжысёра Раяна Джонсана і прадзюсараў Джонсана і Рэма Бергмана, другая частка франшызы, працяг фільма «Нажы вонкі» (2019). Дэніэл Крэйг у ім ізноў сыграў дэтэктыва Бенуа Бланка, які расследуе забойства, прычым у злачынстве замяшаны тэхнолаг-мільярдар Майлз Брон (Эдвард Нортан) і ягоныя старыя сябры. У фільме задзейнічаны Жанель Манэ, Кэтрын Хан, Леслі Адом-малодшы, Джэсіка Хенвік, Мэдлін Клайн, Кейт Хадсан і Дэйв Батыста. Назва карціны было натхнёная песняй групы The Beatles «Glass Onion».
Яшчэ да прэм’еры першага фільма Джонсан заяўляў пра магчымасць стварэння некалькіх фільмаў з удзелам Бенуа Бланка. Дыстрыб’ютар першай часткі Lionsgate абвясціў пра пачатак працы над фільмам у 2020 годзе, аднак у сакавіку 2021 года кампанія Netflix выкупіла правы на два сіквелы «Нажы вонкі» за $469 млн. Пра папаўненне акцёрскага складу было абвешчана ў маі таго ж года. Здымкі пачаліся ў чэрвені 2021 года на востраве Спецэ ў Грэцыі і скончыліся ў верасні таго ж года.
Сусветная прэм’ера карціны «Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна» адбылася 10 верасня 2022 года на 47-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. 23 лістапада фільм выйшаў у абмежаваны пракат, а 23 снежня ён стаў даступны на Netflix. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў за сцэнарый, рэжысуру, акцёрскую гульню і музыку. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША ўключыў «Шкляную цыбуліну» ў свой спіс дзесяці найлепшых стужак 2022 года. Праект таксама быў намінаваны на 95-ю прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і на мноства іншых кінапрэмій.
У маі 2020 года, у перыяд пандэміі COVID-19, Майлз Брон, мільярдар і сузаснавальнік тэхналагічнай кампаніі «Альфа», вырашае правесці гульню з загадкавым забойствам у сваім маёнтку, Шкляной цыбуліне, размешчаным на яго прыватным востраве ў Грэцыі. Ён запрашае сваіх сяброў: галоўнага навукоўца «Альфы» Лаянела Тусена, губернатара Канектыкута Клэр Дэбелу, нашумелую мадэльерку Бёрдзі Джэй, стрымера і змагара за правы мужчын Дзюка Кодзі, а таксама сузаснавальніка і зрынутага генеральнага дырэктара «Альфы» Касандру «Эндзі» Брэнд. Да групы далучаюцца знакаміты дэтэктыў Бенуа Бланк, які таксама атрымаў запрашэнне, асістэнтка Бёрдзі Пег і дзяўчына Дзюка Уіскі.
Майлз дзівіцца прысутнасці Бланка, паколькі ён яго не запрашаў, але дазваляе таму застацца, палічыўшы, што хтосьці з гасцей запрасіў яго, каб пажартаваць. Бланк падслухаў гутарку Пег і Майлза пра піяр-заяву, якую ён чакае ад Бёрдзі, і бачыць Дзюка, які назірае за тым, як Уіскі падлашчваецца да Майлза. Перад вячэрай Майлз паказвае гасцям «Мону Лізу», якую ён узяў у арэнду ў Луўра, і распавядае пра тое, што Шкляную цыбуліну сілкуе энергіяй «Клір», альтэрнатыўнае паліва на базе вадароду, якое «Альфа» прадставіць праз тыдзень нягледзячы на меркаванне Лаянела і Клэр.
Бланк хутка разгадвае загадку падстаўнога забойства Майлза і напружваецца ад прысутнасці Эндзі, праз што тая пакідае галоўную залу. Раптам Дзюк валіцца на падлогу і памірае пасля таго, як выпіў алкаголь са шклянкі Майлза; група панікуе і пачынае падазраваць Эндзі. Калі яны заўважаюць, што пісталет Дзюка знік, у доме адключаецца электрычнасць і ўсе ў хаосе раздзяляюцца. Бланк сустракае Эндзі, але невядомы страляе ў яе. Бланк збірае астатніх гасцей і заяўляе, што ён раскрыў забойства Эндзі.
Пашыраны флешбэк паказвае, што Эндзі насамрэч памерла, верагодна, скончыўшы самагубствам, яшчэ за тыдзень да паездкі, а яе сястра-блізня Хелен наняла Бланка для расследавання яе смерці. У часы сваёй працы ў «Альфе» Эндзі прыпыніла працу з «Клірам» з меркаванняў бяспекі, з што Майлз звольніў яе з пасады генеральнага дырэктара; гэты ход падтрымалі сябры мільярдара, якія далі лжывыя сведчанні ў судзе пра тое, што некалькі гады раней Майлз уласнаручна накрэсліў схему «Альфы» на папяровай сурвэтцы. Аднак Эндзі выявіла арыгінальную сурвэтку, ідэя на якой была напісана яе почыркам, і адправіла сябрам доказ у выглядзе фатаграфіі. Хелен падазрае, што Эндзі забіў хтосьці з групы, каб пазбегнуць пазбаўлення славы і дзеля ўхвалення Майлза. Праз тое, што пра смерць Эндзі яшчэ невядома публічна, Бланк папрасіў Хелен прыкінуцца сястрой на вечарынцы Майлза і дапамагчы яму ў расследаванні.
Хелен дапамагае Бланку даведацца пра матывы кожнага абараняць Майлза ад Эндзі: Лаянел і Клэр ужо паставілі пад пагрозу сваю рэпутацыю, працуючы з «Клірам», Майлз выратаваў Бёрдзі з фінансавага крызісу, калі тая выкарыстоўвала дзіцячую працу, а Дзюк выкарыстоўвае Уіскі з мэтай спакусіць Майлза ў абмен на тое, каб той даў яму месца ў «Альфа-ньюс». Хелен таксама пазнае пра тое, што кожны з чацвярых гасцей наведваў дом Эндзі ў дзень яе смерці. Хелен зрывае вечарынку, такім чынам выйграваючы час для пошукаў сурвэткі Эндзі ў пакоях гасцей. Калі ў Хелен страляюць, кулю спыняе дзённік Эндзі ў кішэні пінжака, але Бланк паведамляе астатнім гасцям пра яе смерць, даючы ёй магчымасць працягнуць пошукі ў кабінеце Майлза.
Бланк прыходзіць да высновы, што Майлз вінаваты ў абодвух забойствах. Майлз забіў Эндзі, даведаўшыся пра тое, што ў яе знаходзіцца сурвэтка, але Дзюк заўважыў, як той пакідаў яе дом. Калі падчас вечарынкі навіна пра смерць Эндзі нарэшце з’явілася ў сеціве, Дзюк здагадаўся пра датычнасць Майлза і паспрабаваў шантажаваць яго, каб патрапіць у эфір «Альфа-ньюс». Праз гэта Майлз атруціў яго, скарыстаўшыся яго алергіяй на ананасы, а пасля забраў ягоны пісталет, з якога потым страляў у Хелен. Хелен знаходзіць арыгінальную сурвэтку Эндзі ў кабінеце Майлза, пасля чаго група даведваецца пра яе сапраўдную асобу (і пра выжыванне). Аднак Майлз спальвае сурвэтку, знішчаючы адзіны доказ супраць яго. У гневе Хелен з дапамогай сяброў Майлза разбівае ягоную калекцыю шкляных скульптур, а пасля разводзіць касцёр і кідае ў яго ўзор «Кліру», праз што адбываецца выбух і разбураецца Шкляная цыбуліна ды згарае «Мона Ліза». Разумеючы, што знішчэнне карціны дакажа небяспеку «Кліру» і загубіць Майлза, сябры вырашаюць даць сведчанні супраць яго за ягоныя злачынствы. Хелен і Бланк сядзяць на пляжы і назіраюць за прыбыццём паліцыі.
Акрамя таго, Ітан Хоўк сыграў асістэнта Майлза (у тытрах: «Эфектыўны чалавек»)[22][23][24], Х'ю Грант — Філіпа, сужыцеля Бланка[22], а Джозеф Гордан-Левіт агучыў насценны гадзіннік Майлза, Штогадзінны звон; у папярэднім фільме Гордан-Левіт агучыў дэтэктыва Хардрака[25]. Таксама сыгралі ў фільме Стывен Сондхайм[26], Анджэла Лэнсберы[26], Наташа Ліян[27], Карым Абдул-Джабар[28][29], Ё Ё Ма[27], Джэйк Тапер і Серэна Уільямс[30]. Сондхайм і Лэнсберы памерлі да выхаду «Шкляной цыбуліны»[26], і фільм прысвечаны іх памяці. На бутэльках з камбучай і вострым соусам прысутнічаюць выявы Джарэда Лета і Джэрэмі Рэнера[31].
Нэйтан Джонсан, стрыечны брат Раяна і яго часты калега, напісаў музыку да «Шкляной цыбуліны». Гэта іх пятая сумесная праца пасля фільмаў «Цэгла» (2005), «Браты Блум» (2009), «Завеса часу» (2012) і «Нажы вонкі». Альбом быў выпушчаны 25 лістапада 2022 года лэйблам Netflix Music[32].
У фільме таксама гучаць такія песні, як «Under the Bridge» групы Red Hot Chili Peppers, «Star» і «Starman» Дэвіда Боўі і «Mona Lisa» Нэта Кінга Коўла, у той жа час Нортан іграе на гітары песню «Blackbird» ад The Beatles. У тытрах гучыць песня The Beatles «Glass Onion»[33].