Назаві мяне сваім імем

Назаві мяне сваім імемM:
Call Me by Your Name
Постар фільма
Жанр рамантычная драма
Рэжысёр Лука Гуаданьіна
Прадзюсар Лука Гуаданьіна
Эмілі Жорж
Джэймс Айворы
Марка Марабіта
Говард Розенман
Пітэр Спірс
Радрыга Тэйшэйра
Сцэнарыст Лука Гуаданьіна
Джэймс Айворы
Уолтар Фазана
У галоўных
ролях
Цімаці Шаламэ
Майкл Сталберг
Армі Хамер
Аператар Сеёмбху Мукдзіпром
Кампазітар
Кінакампанія Sony Pictures Classics[d]
Працягласць 130 хв.[1]
Бюджэт 3 500 000 $[2]
Зборы 43 143 046 $[3] і 18 095 701 $[3]
Краіна Сцяг Італіі Італія
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Бразіліі Бразілія
Мова англійская
французская
італьянская
Год 2017
IMDb ID 5726616
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Назаві мяне сваім імем» (англ.: Call Me by Your Name) — фільм рэжысёра Лукі Гуаданьіна, зняты па сцэнарыі Лукі Гуаданьіна, Джэймса Айворы і Уолтара Фазана, заснаваным на аднайменным рамане Андрэ Асімана. Прэм’ера стужкі адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 22 студзеня 2017 года[4].

Фільм быў высока ацэнены крытыкаміПерайсці да раздзела «#Крытыка» і ганараваны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародаміПерайсці да раздзела «#Узнагароды і намінацыі». Быў намінаваны на прэмію «Оскар» 2018 года ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшая песня»[5], атрымаўшы перамогу ў намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»[6].

Лета 1983 года на поўначы Італіі. Сямнаццацігадовы Эліа Перлман жыве са сваімі бацькамі на загараднай віле. Да яго бацькі, прафесара археалогіі, прыязджае 24-гадовы амерыканскі аспірант Олівер, каб дапамагчы ў даследаваннях. Яго пасяляюць у сумежны з Эліа пакой.

Кадр з фільма

Эліа прапануе Оліверу экскурсію па наваколлі. Той згаджаецца. Паступова яны праводзяць усё больш часу разам. Эліа пачынае сустракацца з Марсіяй. Пазней ён адпраўляецца разам з Оліверам і бацькам на раскопкі.

Падчас чарговай паездкі ў горад Эліа прызнаецца Оліверу ў сваіх пачуццях да яго. Але Олівер лічыць, што юнаку не варта казаць пра гэта ўслых. Пазней яны цалуюцца, аднак Олівер кажа, што ім варта спыніцца. Эліа пачынае больш часу праводзіць з Марсіяй, але не перастае думаць пра Олівера. Эліа пакідае запіску пад дзвярыма Олівера. Увечары яны сустракаюцца і займаюцца сексам.

Перад ад’ездам у Амерыку Олівер разам з Эліа едуць у Бергама. Там яны праводзяць тры дні і развітваюцца. Пасля развітання маці адвозіць Эліа дадому. Вярнуўшыся ў горад, ён сустракае Марсію. Дзяўчына кажа, што нягледзячы на разрыў, хоча застацца сябрамі. Бацькі падтрымліваюць засмучанага Эліа.

На Хануку Перлманам тэлефануе Олівер і паведамляе пра свае заручыны. Пасля непрацяглай размовы з Оліверам Эліа падыходзіць да каміна і доўга глядзіць на полымя.

А. Хамер і Ц. Шаламэ падчас прэс-канферэнцыі на Берлінскім МКФ, 2017

Асноўныя здымкі фільма пачаліся ў маі 2016 года. 23 мая быў абвешчаны акцёрскі склад, у які ўвайшлі Армі Хамер, Цімаці Шаламэ і Майкл Сталберг[7].

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 22 студзеня 2017 на кінафестывалі ў Сандэнсе[4][8]. Ён таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, 13 лютага 2017 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі[9][10] і Нью-Ёркскім кінафестывалі 3 кастрычніка 2017 года[11]. Рэліз стужкі ў ЗША адбыўся 24 лістапада 2017 года[12][13]. Першы афіцыйны трэйлер быў паказаны 1 жніўня 2017 года[14].

Назаві мяне сваім імем: Арыгінальны саўндтрэк да фільма
Вокладка альбома розныя выканаўцы «Назаві мяне сваім імем: Арыгінальны саўндтрэк да фільма» (2017)
саўндтрэк розныя выканаўцы
Дата выпуску 3 лістапада 2017 (7 гадоў таму)
Жанр поп, класіка
Працягласць 71:08
Прадзюсар  —
Краіна
Лэйбл
НазваАўтарВыканаўца(-ы) Працягласць
1. «Hallelujah Junction» Джон АдамсДжон Адамс 7:09
2. «M.A.Y. in the Backyard» Руіці СакамотаРуіці Сакамота 4:25
3. «J'adore Venise» Івана ФасаціЛарыдана Бертэ 4:15
4. «Paris latino» Карлас Перэс, Хасэ Перэс«Bandolero» 4:01
5. «Sonatine bureaucratique» Эрык СаціФрэнк Глэйзер 3:44
6. «Zion hört die Wächter singen'» Іаган Себасцьян Бах«Alessio Bax» 5:10
7. «Lady Lady Lady» Джо Эспозіта і «Moroder» 4:15
8. «Une barque sur l'océan» Морыс РавельАндрэ Лаплантэ 7:10
9. «Futile Devices» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 2:15
10. «Germination» Руіці СакамотаРуіці Сакамота 2:09
11. «Words» Ф. Р. Дэвід 3:27
12. «È la vita» Марка Армані, Паала АрменізэМарка Армані 4:11
13. «Mystery of Love» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 4:08
14. «Radio Varsavia» Франка Баціята 4:07
15. «Love My Way»  «The Psychedelic Furs» 3:33
16. «Le Jardin féerique» Морыс РавельВалерыя Серванскі і Рональд Кавая 3:02
17. «Visions of Gideon» Суф’ян СтывенсСуф’ян Стывенс 4:07
71:08

«Назаві мяне сваім імем» атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 100% з сярэдняй ацэнкай 9.6/10 (грунтуючыся на 21 рэцэнзіі)[19]. На сайце Metacritic карціна атрымала 97 балаў з 100 (на аснове 9 водгукаў)[20].

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Спіс узнагарод і намінацый[21] (Не з’яўляецца вычэрпным)
Кінапрэмія Год Катэгорыя Намінант(ы) Вынік К
Берлінскі кінафестываль 2017 Прэмія «Тэдзі» Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне 2017 Прэмія «Себасцьян» за найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Кінафестываль Chéries-Chéris 2017 Гран-пры за найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Мельбурнскі міжнародны кінафестываль 2017 Прэмія народны выбар за найлепшы мастацкі фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага 2017 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы акцёр другога плана Армі Хамер Намінацыя
Майкл Сталберг Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворы Перамога
Шматнадзейны выканаўца Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы мантаж Уолтэр Фазана Намінацыя
Прэмія «Гатэм» 2017 Найлепшы мастацкі фільм Творчая група фільма Перамога
Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы сцэнарый Джэймс Айворы Намінацыя
Галівудская кінапрэмія 2017 Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
Супольнасць кінакрытыкаў Канзас-Сіці 2017 Узнагарода Тома По за найлепшы ЛГБТ-фільм Назаві мяне сваім імем Перамога
Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворі Перамога
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША 2017 Акцёрскі прарыў Цімаці Шаламэ Перамога
ТОП фільмаў Назаві мяне сваім імем Перамога
Супольнасць кінакрытыкаў Нью-Ёрка 2017 Найлепшы акцёр Цімаці Шаламэ Перамога
Прэмія Амерыканскага кінаінстытута 2018 Фільм года Назаві мяне сваім імем Перамога
Прэмія «Залаты глобус» 2017 Найлепшы фільм — Драма Назаві мяне сваім імем Намінацыя [22][23]
Найлепшая мужчынская роля — Драма Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана — Кінафільм Армі Хамер Намінацыя
Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі 2018 Найлепшы адаптаваны сцэнарый Назаві мяне сваім імем Перамога [24]
Прэмія BAFTA 18.02.2018 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшая мужчынская роль Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Джэймс Айворы Перамога
Прэмія «Оскар» 4.03.2018 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя [5]
Найлепшая мужчынская роля Цімаці Шаламэ Намінацыя
Найлепшы сцэнарый-адаптацыя Джэймс Айворы Перамога [6]
Найлепшая песня Mystery of Love, музыка і словы: Суф’ян Стывенс Намінацыя [5]
Еўрапейская кінапрэмія 15.12.2018 Прыз глядацкіх сімпатый Назаві мяне сваім імем Перамога [25]
Прэмія Давід дзі Данатэла 27.03.2019 Найлепшы фільм Назаві мяне сваім імем Намінацыя [26]
Найлепшы рэжысёр Лука Гуаданьіна Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый Лука Гуаданьіна, Уолтэр Фазана, Джэймс Айворы Перамога
Найлепшы прадзюсар Говард Розенман, Пітэр Спірс, Лука Гуаданьіна, Эмілі Жорж, Радрыга Тэйшэйра, Марка Марабіта, Джэймс Айворы Намінацыя
Найлепшы аператар Сеёмбху Мукдзіпром Намінацыя
Найлепшая арыгінальная песня Mystery of Love Перамога
Найлепшае мастацкае афармленне Самуэль Дэсор Намінацыя
Найлепшы дызайн касцюмаў Джулія П’ерсанці Намінацыя
Найлепшы грым Фернанда Перэс Намінацыя
Найлепшыя прычоскі Манола Гарсія Намінацыя
Найлепшы мантаж Уолтэр Фазана Намінацыя
Найлепшы гук Намінацыя
  1. Printable Film Guide(недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
  2. https://www.hollywoodreporter.com/features/armie-hammer-his-steamy-new-movie-a-charmed-upbringing-oscars-double-standards-1059752 Праверана 16 снежня 2017.
  3. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 6 жніўня 2023.
  4. а б Sundance 2017: Robert Redford, New Rashida Jones Netflix Series, ‘Rebel In The Rye’ & More On Premiere, Docu, Midnight & Kids Slates. Deadline.com (5 снежня 2016).
  5. а б в Оголошено номінантів на «Оскар-2018». Повний перелік (укр.)(недаступная спасылка). Детектор медіа (23 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2018. Праверана 5.03.2018.
  6. а б «Оскар–2018»: найкращою стала стрічка «Форма води» Гільєрмо дель Торо (укр.). Детектор медіа (5 сакавіка 2018). Праверана 5.03.2018.
  7. Raup, Jordan (23 мая 2016). "Michael Stuhlbarg, Armie Hammer & More Leading Luca Guadagnino's 'Call Me By Your Name'". The Film Stage. Праверана 31 студзеня 2017.
  8. Call Me by Your Name(недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
  9. Lodderhose, Diana. Berlin Rounds Out Panorama Lineup, Adds ‘Call Me By Your Name’ & ‘God’s Own Country’. Deadline.com (25 студзеня 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
  10. Call Me by Your Name(недаступная спасылка). Berlin International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
  11. "Call Me By Your Name". Film Society of Lincoln Center(англ.). Праверана 2017-12-16.
  12. Jagernauth, Kevin. ‘Call Me By Your Name’ Soundtrack Features Sufjan Stevens, The Psychedelic Furs, More. The Playlist (20 кастрычніка 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
  13. Call Me by Your Name (2017). Box Office Mojo. Праверана 14 сакавіка 2018.
  14. Buchanan, Kyle. "Watch the Call Me by Your Name Trailer". Vulture(англ.). Праверана 2017-12-16.
  15. а б Academy Awards Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
  16. а б в The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 26 кастрычніка 2020.
  17. а б BFI Film & TV Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
  18. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  19. Call Me By Your Name (2017). Rotten Tomatoes. Праверана 31 студзеня 2017.
  20. Call Me By Your Name (2017). 'Metacritic'. Праверана 31 студзеня 2017.
  21. Назаві мяне сваім імем на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  22. Golden Globes: Full list of nominees. BBC News. Праверана 26 грудня 2017.
  23. The full list of nominations for the Golden Globes 2018. Guardian (11 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
  24. Glee star Jane Lynch walks red carpet at WGA Awards after revealing heartbreak at Mark Salling's suicide (англ.). Daily Mail (12 лютага 2018). Праверана 12 лютага 2018.
  25. The winners of the 2018 European Film Awards (англ.). Cineuropa (14 снежня 2018). Праверана 16.12.2018.
  26. Vittoria Scarpa. Dogman leads the nominations for the 2019 David di Donatello Awards (англ.). Cineuropa (19 лютага 2019). Праверана 20.02.2019.