Ан-Нака (араб. ٱلـنَّـقْـعَـة) — археалагічны помнік у Судане. Уяўляе сабой рэшткі старажытнага горада перыяду дзяржавы Куш. У 2011 годзе разам з Мероэ і Аль-Мусаўварат ас-Суфра быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Нака знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Хартума. Месціцца ля падножжа скальнага масіву за 33 км ад берага Ніла.
Рэшткі старажытнага горада Ан-Нака былі адкрыты ў 1822 годзе. У 1843 годзе з’явілася першае навуковае апісанне, зробленае прускай геаграфічнай экспедыцыяй. З 1995 года арганізуюцца археалагічныя раскопкі.
Старажытны горад Ан-Нака, відавочна, быў заснаваны ў 1 тысячагоддзі да н.э. Ён з’яўляўся важным гандлёвым і культурным цэнтрам паміж Егіптам і Кушам. Егіпецкі ўплыў асабліва адчуваўся ў ранні перыяд. У пазнейшую эпоху жыхары горада запазычвалі элементы рымскай культуры. Росквіт паселішча адбыўся паміж IV ст. да н.э. і IV ст. н.э.
Характэрна, што горад знаходзіўся адносна далёка ад рэчышча Ніла. Магчыма, быў пакінуты ў 1 тысячагоддзі н.э. з-за недахопу пітной вады.
Захавалася некалькі значных помнікаў:
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1336 рус. • англ. • фр. |