Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Накла над Натэцян[1] (польск.: Nakło nad Notecią, ням.: Nakel an der Netze) — горад у Польшчы, размешчаны за 300 км на паўночны захад ад Варшавы і за 75 км на захад ад Торуні. Адміністрацыйны цэнтр Накельскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Накла над Натэцян. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 10,62 км². Насельніцтва 18,5 тыс. чалавек.