Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 1920 |
Папярэдняе ведамства | Q4313344? |
Дата скасавання | 11 лютага 1934 |
Заменена на | Камісія савецкага кантролю |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў СССР |
Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР (РСІ, Рабкрын) — орган дзяржаўнага кантролю ў Савецкай Расіі ў 1920—1934 гг.
Паводле дэкрэта УЦВК ад 7 лютага 1920 г. Наркамат дзяржаўнага кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Народны камісарыят РСІ. Ён ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, грамадскіх арганізацый, за ўлікам і захаваннем дзяржаўнай маёмасці, вёў барацьбу з бюракратызмам, распрацоўваў планы скарачэння дзяржаўнага апарату, праводзіў фінансавыя рэвізіі, абследаванні, праверкі выканання планаў матэрыяльнага забеспячэння гаспадарчых дагавораў, каштарысаў і інш. У 1920—1922 гг. да стварэння органаў пракуратуры адной з важнейшых функцый РСІ быў кантроль за выкананнем савецкага заканадаўства.
На аснове дагавора ад 16 студзеня 1921 г. аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж ССРБ і РСФСР заключана пагадненне паміж адпаведнымі наркаматамі. Народны камісарыят РСІ ССРБ з’яўляўся органам дзяржаўнага кантролю на яе тэрыторыі, а таксама паўнамоцным прадстаўніком Народны камісарыят РСІ РСФСР, атрымаў рэвізійна-інспекцыйныя правы ў адносінах да ўсіх устаноў, якія знаходзіліся на тэрыторыі савецкай Беларусі, але падпарадкоўваліся дзяржаўным органам РСФСР.