Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тысяч сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.