Поліфілетычная група жывёл | |||
---|---|---|---|
Назва | |||
Насякомаедныя | |||
Статус назвы | |||
Састарэлы таксанамічны | |||
Лацінская назва | |||
Insectivora | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Інфраклас плацэнтарных | |||
Прадстаўнікі | |||
не азначаны | |||
|
Насяко́мае́дныя (Insectivora) — атрад у класе млекакормячых, ад якога на сённяшні дзень адмовіліся з прычыны навуковай неактуальнасці. Некаторыя віды былі выключаны з гэтага атрада, рэшта жа быліа перанесена ў атрад Eulipotyphla, які, у сваю чаргу, уваходзіць у надатрад Laurasiatheria, што складае адну з асноўных клад плацэнтарных млекакормячых.
У мінулым гэты атрад выкарыстоўваўся як смеццевы таксон для вялікай колькасці маленькіх і вельмі маленькіх адносна неспецыялізаваных насякомаедных млекакормячых. Так як любыя акамянелыя выкапнёвыя віды прымітыўнага выгляду з групы плацэнтарных млекакормячых звычайна дадаваліся ў гэты атрад для зручнасці, ён уяўляў сабой штосьці кшталту склада, з якога віды паступова размяркоўваліся па іншых таксонах. Такім чынам, у шырокім сэнсе атрад Insectivora уяўляе сабой граду, а не кладу.
Таксаномія была зменена ў нядаўнім часе, і тупаі, скакунчыкавыя і шарсцякрылыя былі перанесены ў асобныя атрады, як і многія іншыя групы акамянелых выкапнёвых відаў, якіх раней адносілі да насякомаедных. Некаторы час было прынята лічыць, што рэшта сямействаў насякомаедных складае монафілетычную групу, або кладу, у дачыненні да якой доўгі час ужывалі назву Lipotyphia. Аднак малекулярныя доказы ўказваюць на тое, што Chrysochloridae (золатакратовыя) і Tenrecidae (тэнрэкавыя) таксама мусяць быць вылучаны ў новы атрад Afrosoricida.
Erinaceidae (сапраўдныя вожыкі) таксама потым вылучыліся ў асобны атрад Erinaceomorpha з атрада Soricomorpha, які ўключае ў сябе сямействы Soricidae (землярыйкавыя), Talpidae (кратовыя), Solenodontidae і Nesophontidae[1]. Фактычна, колішні атрад Insectivora падзяліўся на гэтыя два атрады. Аўтарытэтнасць гэтай схема была парушана, калі малекулярныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі Soricomorpha з'яўляюцца парафілетычнымі, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[2].
Аднак злучэнне сямействаў Soricidae і Erinaceidae у атрадзе Eulipotyphla дазволіла стварыць монафілетычны таксон.
Кладаграма на ўзроўні сямействаў, якія дажылі да нашых часоў:
Eulipotyphla |
| ||||||||||||||||||
Гэтыя сямействы ўключаліся ў атрад Insectivora у мінулыя часы:
Варта адрозніваць біялагічны атрад «Насякомаедныя» ад насякомаеднасці як мадэлі харчовых паводзінаў, якая можа быць уласціва біялагічным відам, якія не ўваходзяць у атрад Insectivora або вытворныя ад яго ў сучаснасці.
Насякомаедныя на Вікісховішчы |
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)