Наталля Гінзбург | |
---|---|
Natalia Ginzburg | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Наталля Леві |
Псеўданімы | Алесандра Тарнімпартэ |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | Палерма |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1991[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Італія |
Бацька | Giuseppe Levi[d] |
Муж | Leone Ginzburg[d] і Gabriele Baldini[d] |
Дзеці | Carlo Ginzburg[d] і Andrea Ginzburg[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, палітык, драматург |
Жанр | раман і тэатр |
Мова твораў | італьянская мова |
Дэбют | «Дзеці», 1933 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Наталля Гінзбург (італ.: Natalia Ginzburg; 14 ліпеня 1916, Палерма — 6/7 кастрычніка 1991, Рым) — італьянская пісьменніца.
Наталля Леві нарадзілася ў Палерма ў яўрэйскай сям’і, якая паходзіла з Трыесту. Яе бацька Джузэпэ Леві, універсітэцкі выкладчык, і тры браты былі арыштаваны і асуджаны па справе антыфашызму.
Дзяцінства і маладосць Наталля правяла ў Турыне, дзе захапілася літаратурнай дзейнасцю. Дэбютавала ў 1933 годзе першым расказам «Дзеці» («I bambini»), апублікаваным у часопісе «Solaria». У 1938 годзе ажанілася з Леонэ Гінсбургам і ад гэтага часу новым прозвішчам падпісвала ўсе свае творы.
У гэтыя гады ўсталявала трывалыя стасункі з прадстаўнікамі турынскага антыфашысцкага руху і ў прыватнасці з інтэлектуаламі вакол выдавецтва «Einaudi», з якімі яе муж, універсітэцкі выкладчык рускай літаратуры супрацоўнічаў з 1933 года.
У 1940 годзе следам за мужам едзе ў высылку ў Абруца, дзе засталася да 1943 года. У 1942 годзе піша і друкуецца пад псеўданімам Алесандра Тарнімпартэ. Першы раман «Вуліца, якая вядзе ў горад» («La strada che va in città») выйшаў у 1945 годзе.
У лютым 1944 года пасля смерці мужа ў вязніцы Наталля вяртаецца ў Турын, дзе да канца другой сусветнай вайны працуе ў выдавецтве «Einaudi».
У 1947 годзе выходзіць другі раман пісьменніцы «Так было» («È stato così»), за які яна атрымала літаратурную прэмію «Tempo».
У 1950 годзе выходзіць замуж за англіста Габрыэле Бальдсіні, дырэктара Інстытута італьянскай культуры ў Лондане. Для Наталлі пачынаецца прадукцыйны творчы перыяд, у якім яна арыентуецца збольшага на ўспаміны і псіхалагічны аналіз.
У 1952 годзе выходзяць «Усе нашыя ўчора» («Tutti i nostri ieri»), у 1957 — зборнік доўгіх расказаў і раман «Стралец» («Sagittario»), у 1961 — «Галасы вечара» («Le voci della sera»).
У 1962 годзе выходзіць зборнік эсэ «Маленькія годнасці» («Le piccole virtù»), у 1963 годзе аўтар атрымала прэмію «Strega» за «Сямейны лексікон» («Lessico famigliare»).
У 1969 годзе памірае муж пісьменніцы, і ад таго часу яна прысвячае сябе выключна літаратуры.
У 1983 годзе балатуецца ў парламент у спісах Камуністычнай партыі Італіі.
Памерла ў Рыме ў 1991 годзе.
Наталля Гінзбург у Вікіцытатніку | |
Наталля Гінзбург на Вікісховішчы |