Наталля Міхайлаўна Вадзянава Наталля Вадзянава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1982[1][2][…] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см[4] |
Грудзі | 86,5 см[4] |
Стан | 61 см[4] |
Сцёгны | 61 см[4] |
Колер валасоў | русыя[4] |
Вочы | блакітныя[4] |
Памер адзежы | 34[4] |
Памер абутку | 38,5[4] |
Грамадзянства | |
Агенцтва |
Ната́лля Міха́йлаўна Вадзя́нава (руск.: Ната́лья Миха́йловна Водяно́ва) (28 лютага 1982, Ніжні Ноўгарад) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп.
«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведвання Наталляй Расіі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да маці і сястры ў Ніжні Ноўгарад.
Наталля Вадзянава нарадзілася ў беднай сям’і. Наведванне школы было цяжкім з-за вельмі бядотнага становішча сям’і — акрамя Наталлі ў сям’і расла малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду. Даношвала старыя маціны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «не горш за астатніх», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў.