Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі | |
---|---|
араб. جيش التحرير الوطني الليبي | |
| |
Гады існавання | сакавік — кастрычнік 2011 года |
Краіна | Лівія |
Падпарадкаванне | Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі |
Тып | Узброеныя сілы |
Колькасць | 90 000 |
Дыслакацыя | Бенгазі |
Дэвіз | «Свабодная армія, свабодная Лівія!» |
Колеры | чырвоны, чорны, зялёны |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Абдул Фатах Юніс † Халіфа Хафтар |
Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі (араб. جيش التحرير الوطني الليبي, jaysh al-taḥrīr al-waṭanī al-lībī)[1] — лівійская ваенная арганізацыя, звязаная з Нацыянальным пераходным саветам Лівіі, якая была створана ў працэсе Грамадзянскай вайны ў Лівіі ваеннымі і грамадзянскімі добраахвотнікамі, з мэтай удзелу ў бітвах супраць членаў лівійскіх узброеных сіл і апалчэнцаў, верных Муамару Кадафі.
Узбраенне і тэхніка Нацыянальнай вызваленчай арміі паступалі з кінутых складоў лівійскіх узброеных сілаў, асабліва ва ўсходняй Лівіі: Бенгазі, Аль-Байда і Адждабіі[2], ад краін НАТА, Егіпта[3], Катара[4], Швейцарыі[5] і Малдовы[6].
Камуфляжная форма НВАЛ выдадзена Катарам. Паўстанцы, як было заўважана ў Адждабіі, насілі ваенную форму для палявых вучэнняў і гаспадарчых работ[7][8].