Нацыянальная гвардыя Злучаных Штатаў | |
---|---|
| |
Гады існавання | з 1903 |
Краіна | ЗША |
Падпарадкаванне | Прэзідэнт ЗША, губернатары |
Уваходзіць у | organized militia[d][1] |
Тып | Унутраныя войскі |
Складаецца з | |
Функцыя | ваенны рэзерв |
Колькасць | 467587 (2009) |
Дыслакацыя | 50 штатаў, федэральная акруга Калумбія і іншыя тэрыторыі ЗША |
Мянушка |
Армейская гвардыя (Army Guard) |
Дэвіз | "Always Ready, Always There" |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | генерал Крэйг Рычард Мак-Кінлі |
Сайт | nationalguard.mil (англ.) |
Нацыянальная гвардыя Злучаных Штатаў (англ.: National Guard of the United States) — адзін з кампанентаў рэзерву Узброеных сіл ЗША. Нацыянальная гвардыя можа выкарыстоўвацца як для падтрымкі Арміі і ВПС ЗША падчас узброеных канфліктаў, так і для выканання розных задач унутры краіны (ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, падтрыманне правапарадку ў выпадку масавых хваляванняў і інш.), з'яўляючыся ў такіх выпадках эквівалентам унутраных войскаў.
Колькасць Нацыянальнай гвардыі на 2004 год складала каля 450 000 чалавек. У мірны час яе падраздзяленні і часткі дыслакуюцца ва ўсіх 50 амерыканскіх штатах, а таксама ў федэральнай акрузе Калумбія.