Нацыянальная статыстычная служба Вялікабрытаніі

Нацыянальная статыстычная служба
Заснаванне 1 красавіка 1996
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Адрас
Матчына кампанія UK Statistics Authority[d]
Сайт ons.gov.uk

Нацыянальная статыстычная служба (англ.: Office for National Statistics, ONS, вал.: Swyddfa Ystadegau Gwladol, SYG) — служба ў Вялікабрытаніі, у кампетэнцыю якой уваходзіць збор і апрацоўка статыстычнай інфармацыі пра эканоміка-дэмаграфічнае становішча на нацыянальным ці рэгіянальным узроўні. Апроч гэтага ONS сочыць за станам экалогіі, злачыннасці, турызму, дзіцячай школьнай адукацыі і палітычнай сітуацыі.

Служба была заснавана ў 1996 годзе праз зліццё Цэнтральнай статыстычнай службы (англ.: Central Statistical Office, CSO) і Службы паводле перапісу насельніцтва і грамадскім апытанням (англ.: Office of Population Censuses and Surveys, OPCS). З 2008 года па законе аб абслугоўванні статыстыкі і рэгістрацыі" служба з’яўляецца неміністэрскай.

У службе працуе каля 3 тысяч супрацоўнікаў. Генеральны дырэктар — Стывен Пенек. Бюджэт за 20092010 гг. складаў 206,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Аддзяленні службы размяшчаюцца ў Ньюпарце (непадалёк ад Офіса інтэлектуальнай уласнасці Вялікабрытаніі і Tredegar House), Тычфілдхе і Хэмпшыры. Невялікі офіс знаходзіцца таксама ў Лондане.