Неапалітанскія і Сіцылійскія Бурбоны | |
---|---|
Краіна | Неапалітанскае каралеўства, Каралеўства Сіцылія, Каралеўства Абедзвюх Сіцылій |
Родапачынальны дом | Бурбоны |
Заснавальнік | Карл VII Неапалітанскі (IV Сіцылійскі) |
Апошні кіраўнік | Францыск II, кароль Абедзвюх Сіцылій |
Цяперашні глава | Карлас Бурбон-Сіцылійскі, герцаг Калабрыя |
Год заснавання | 1735 |
Зрушэнне | 1860 |
Тытулы | |
Кароль Неапалітанскі, кароль Сіцылійскі, кароль Абедзвюх Сіцылій | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Неапалітанскія Бурбоны (італ.: Borbone di Napoli ці Сіцылійскі Бурбоны італ.: Borbone delle Due Sicilie) — малодшая галіна Іспанскіх Бурбонаў (з 1735 года).
Паводле прэлімінарнага міру 3 кастрычніка 1735 года, які завяршыў Вайну за польскую спадчыну 1733—1735 (пацверджаны Венскім аўстра-французскім дагаворам 18 лістапада 1738 года), Аўстрыя адмовілася ад каралеўства Неапаля і Сіцыліі на карысць дона Карласа Пармскага, пятага сына Філіпа V Іспанскага, з умовай, што яно не будзе аб'яднана з Іспаніяй.
У 1759 годзе дон Карлас стаў іспанскім каралём, перадаўшы Неапаль і Сіцылію свайму трэцяму сыну дону Фернанда (1751—1825), які заснаваў лінію неапалітанскіх Бурбонаў пад імем Фердынанда IV. У 1806 ён быў выгнаны з Неапаля напалеонаўскімі войскамі, але з дапамогай англійскага флоту захаваў уладу над Сіцыліяй; Напалеон I перадаў неапалітанскую карону спачатку свайму брату Жазефу (1806—1808), а затым маршалу Іаахіму Мюрату (1808—1815).
Пасля адрачэння Мюрата ад неапалітанскага прастола 20 мая 1815 года яго зноў заняў Фердынанд IV, які абвясціў сябе ў 1816 годзе каралём Абедзвюх Сіцылій. Яго спадчыннік стаў сын Францыск I (1825—1830), унук Фердынанд II (1830—1859) і праўнук Францыск II (1859—1860). У выніку паўстання на Сіцыліі ў красавіку—маі 1860 і ўварванні ў каралеўства атрадаў Джузэпэ Гарыбальдзі ў маі—кастрычніку Францыск II пазбавіўся прастола; рэферэндум 21 кастрычніка 1860 года ўзаконіў звяржэнне неапалітанскіх Бурбонаў і ўхваліў уваходжанне Неапаля і Сіцыліі ў склад аб'яднанай Італіі.
Пасля смерці ў 1894 годзе бяздзетнага Францыска II правы на карону Абедзвюх Сіцылій перайшлі да яго малодшага брата Альфонса, графу Казерта (1841—1934), і яго нашчадкам Бурбонам Калабрыйскім. У наш час прэтэндэнтам (з 1964) з'яўляецца Карлас Бурбон-Сіцылійскі, герцаг Калабрыя (нар. 1964).