«Не́ба над Берлі́нам» (ням.: Der Himmel über Berlin) — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам[14]. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.
Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года[15] ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза за найлепшую рэжысуру[16].
У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.
Два анёлы — Даміэль і Касіэль, адны з многіх такіх жа, як яны — чытаюць патаемныя думкі людзей, атрымліваюць асалоду ад сваёй свабоды і адначасова трохі зайздросцяць смяротным, бо самі яны асуджаны на несмяротнасць. У свеце анёлаў няма часу і няма фізічных адчуванняў, а ёсць толькі дух і думка. Пакахаўшы цыркавую акрабатку Марыён, Даміэль выбірае нявечную зямную любоў і жыццё, з усімі слабасцямі і недасканаласцю.
Бруна Ганц | – Даміэль |
Ота Зандэр | – Касіэль |
Сольвейг Домарцін | – Марыён, цыркавая гімнастка |
Курт Буа | – Гамер, стары пісьменнік |
Пітэр Фальк | – Пітэр Фальк, анёл, які спусціўся з нябёс |
Ханс Марцін Сцір | – канаючы чалавек |
Эльмар Вільмс | – журботны чалавек у метро |
Зігурд Рахман | – самагубца |
Беатрыс Маноўскі | – прастытутка |
Т’еры Нуар | – мастак ля Берлінскай сцяны |
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[17].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[16].