Невен Субаціч

Футбол
Невен Субаціч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 снежня 1988(1988-12-10)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
 ЗША
Рост 193 см
Вага 88 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Маладзёжныя клубы
1998—1999 Германія Шварцэнберг
2004—2006 Злучаныя Штаты Амерыкі Універсітэт Паўднёвай Фларыды
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Германія Майнц 05 34 (4)
2006—2007   Германія Майнц 05 II 23 (3)
2008—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 196 (15)
2016   Германія Барусія II (Дортмунд) 2 (1)
2017   Германія Кёльн 12 (0)
2018—2019 Францыя Сент-Эцьен 42 (3)
2019—2020 Германія Уніён (Берлін) 23 (1)
2020—2021 Турцыя Дэнізліспор 5 (1)
2021 Аўстрыя Альтах 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША (да 17 гадоў) 10 (0)
2006 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША (да 20 гадоў) 2 (0)
2009—2013 Сербія Сербія 36 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Невен Субаціч (сербск.: Невен Суботић; нар. 10 снежня 1988, Баня-Лука, СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2009—2013).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Невен нарадзіўся ў сям’і баснійскіх сербаў[3]. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмберг. У Германіі Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клуба «Шварцэнберга». У 1999 годзе сям’я пераехада ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субаціча, яго бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Фларыда, дзе на Невен звярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнер. У 2006 годзе юнак пераехаў у Германію, каб гуляць за клуб «Майнц 05».

Субаціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сезоне 2006/07 у матчы супраць мюнхенскай «Баварыі». Сезон 2007/08 каманда правяла ў Другой Бундэслізе, дзе Субаціч стаў адным з найлепшых абаронцаў.

«Барусія» Дортмунд

[правіць | правіць зыходнік]

4 чэрвеня 2008 года Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субаціч у неафіцыйным матчы за Суперкубак Германіі, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхен. Разам з «Барусіяй» двойчы стаў чэмпіёнам Германіі. Значную частку сезона 2013/14 прапусціў з-за траўмы, у сезоне 2015/16 праз праблемы са здароўем зноў перастаў трапляць у склад і выказаў жаданне пакінуць клуб. У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна»[4], па заканчэнні сезона 2016/17 улетку 2017 года вярнуўся ў «Барусію». У сезоне 2017/18 згуляў за дортмундскі клуб толькі ў чатырох матчах.

У студзені 2018 года перайшоў у французскі клуб «Сент-Эцьен»[5]. У ліпені 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы кантракт з дэбютантам Бундэслігі берлінскім «Уніёнам»[6].

У верасні 2020 года далучыўся да турэцкага «Дэнізліспора», а ў лютым 2021 года перайшоў у аўстрыйскі «Альтах»[7], дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У чэрвені 2022 года заявіў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У снежні 2008 года Невен Субаціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША і Босніі і Герцагавіны і стаў іграком зборнай Сербіі. Яго дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць Румыніі. У 2014 годзе адмовіўся ад выступу за зборную, каб не атрымаць рэцыдыў траўмы калена.

Германія Барусія Дортмунд: