Нескёйпстадзюр
| ||||||||
Нескёйпстадзюр (ісл.: Neskaupstaður) — горад на ўсходзе Ісландыі. Адміністрацыйна ўваходзіць у абшчыну Фіёрдабігд рэгіёну Эйсцюрланд. Колькасць насельніцтва складае 1.432 чалавека (на 1 снежня 2007 года).
Заснаваны ў 1892 годзе на беразе Норд-фіёрда як гандлёвая станцыя. Нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, якія ўскладняюць сувязь жыхароў Нескёйпстадзюра з іншымі часткамі Ісландыі горад, дзякуючы багатай папуляцыі селядца ў прыбярэжных водах і наладжанай рыбаперапрацоўчай індустрыі (засолка) стаў з часам значным гандлёвым цэнтрам усходняга ўзбярэжжа.
Нескёйпстадзюр злучае з акруговай дарогай траса 92, аднак рух па гэтай стромкай і звілістай дарозе ў зімовы час ускладнены. Для спрашчэння паездак па трасе на ёй у 1972—1977 гадах быў пабудаваны тунэль.
|