Нодзу Мітыцура | |||
---|---|---|---|
яп.: 野津道貫 | |||
Дата нараджэння | 17 снежня 1840 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 18 кастрычніка 1908 (67 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Дзеці | Shizunosuke Nozu[d] | ||
Грамадзянства | |||
Прыналежнасць | Імператарская армія Японіі | ||
Гады службы | 1871—1906 | ||
Званне | маршал | ||
Камандаваў | Імператарская армія Японіі | ||
Бітвы/войны | |||
Узнагароды і званні |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Но́дзу Мітыцу́ра (яп.: 野津 道貫 1840 — 1908) — японскі маршал.
Паходзіў з касты самураяў і ў маладосці ўдзельнічаў у вайне Басін. У 1871 годзе ўзведзены ў званне маёра. У 1878 — камандуючы Такійскай акругай.
Напачатку япона-кітайскай вайны камандаваў 5-й дывізіяй. Прыняўшы на сябе камандаванне японскімі войскамі да прыбыцця маршала Ямагаты Арытома, з'явіўся галоўным кіраўніком Пхеньянскай аперацыі, у якой праявіў вялікую рашучасць і энергію, але няўменне кіраваць вялікімі масамі войскаў. Калі Ямагата па хваробе пакінуў пасаду камандуючага 1-й арміяй, Нодзу зноў замяніў яго, камандаваў войскамі падчас апошняй аперацыі вайны — штурму Нючжуана (Інкоу). За адрозненні падчас вайны быў узведзены ў званне маршала.
Камандаваў гвардзейскай дывізіяй, быў галоўным інспектарам баявой падрыхтоўкі.
Падчас Руска-японскай вайны камандаваў 4-й японскай арміяй. У 1906 годзе Нодзу быў падараваны тытул маркіза.
Памёр у 1908 годзе, пахаваны на могілках Ааяма ў Токіа.