Норман Мейлер | |
---|---|
англ.: Norman Kingsley Mailer | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Норман Кінгслі Мейлер |
Псеўданімы | Andreas Wilson |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 2007[5][6][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Isaac Barnett Mailer[d][11] |
Маці | Fanny Schneider[d][11] |
Жонка | Bea Silverman[d], Adele Morales[d], Jeanne Campbell[d], Beverly Rentz Bentley[d], Carol Stevens[d] і Norris Church Mailer[d] |
Дзеці | Stephen Mailer[d], John Buffalo Mailer[d], Kate Mailer[d], Michael Mailer[d], Danielle Mailer[d], Elizabeth Anne Mailer[d], Maggie Alexandra Mailer[d] і Susan Mailer[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Жанр | раман |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | «Голыя і мёртвыя» (1948) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Пулітцэраўская прэмія (1969, 1980) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Норман Кінгслі Мейлер (англ.: Norman Kingsley Mailer, 31 студзеня 1923—2007) — амерыканскі пісьменнік, журналіст, драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр.
У 1943 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Пачаў пісаць у студэнцкія гады. Ваяваў на Філіпінах. Акрамя літаратуры, займаўся журналістыкай (ён — адзін з заснавальнікаў школы «новага журналізму»), пісаў кінасцэнарыі, сам зняў некалькі фільмаў, у некаторых з іх выступаў як акцёр.
Найбольш вядомы яго раман аб Другой сусветнай вайне «Голыя і мёртвыя» (англ.: The Naked and the Dead, 1948). Акрамя таго, Мейлеру належаць раманы «Запаведнік аленяў» (англ.: The Deer Park, 1955), «Амерыканская мара» (англ.: An American Dream, 1965), «Навошта мы ў В’етнаме?» (англ.: Why Are We in Vietnam?, 1967), «Евангелле ад Сына Божага» (англ.: The Gospel According to the Son, 1997), «Замак у лесе» (англ.: The Castle in the Forest, 2007), эсэ «Белы негр» (англ.: The White Negro , 1956), «Песня ката» (англ.: The Executioner’s Song, 1979 у аснову пакладзена біяграфія злачынца Гэры Гілмара, кніга атрымала Пулітцэраўскую прэмію) і інш. Шырокую вядомасць набылі дакументальныя рэпартажы Мейлера «Армія ночы» пра маршы міру на Вашынгтон анг. The Armies of the Night, 1968, ганараваны Пулітцэраўскай прэміі), «Маямі і аблога Чыкага» (англ.: Miami and the Siege of Chicago: An Informal History of the Republican and Democratic Conventions of 1968, 1968) аб нацыянальных канвентах рэспубліканскай і дэмакратычнай партый, «Агонь на Месяцы» (анг. Of a Fire on the Moon, 1969) пра высадцы чалавека на Месяц. Ён — аўтар біяграфій Мэрылін Манро (анг. Marilyn: A Biography, 1973), Пабла Пікаса (анг. Portrait of Picasso as a Young Man: An Interpretive Biography, 1995), Лі Харві Освальда (анг. Oswald’s Tale: An American Mystery, 1996).