Нарадзіўся |
4 ліпеня 1987 (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 204 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 111 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Няманья Мілошавіч (нар. 4 ліпеня 1987, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Чарнагорыі.
У 2006 годзе паступіў у тэхналагічны інстытут Нью-Джэрсі (New Jersey Institute of Technology), дзе выступаў за каманду «Хайлэндерс» (Highlanders). У майцы «Хайлэндерс» правёў 58 матчаў і набіраў у апошнім сезоне 12.5 ачка і 8.1 падбора. У 2009 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Заходняга Кентукі (Western Kentucky University) і згуляў за мясцовую ўніверсітэцкую каманду"Хілтопперс" (Hilltoppers) 27 матчаў.
Прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў чарнагорскім клубе «Будучнасць» (Budućnost Podgorica), дзе адразу стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2012 году перайшоў у чарнагорскі «Морнар Бар» (Mornar Bar). Сезон 2012/13 правёў ў балгарскім «Ямболе» (Yambol). У 32 матчах форвард набіраў 16.6 ачка і 9.7 падбора. У 2014 годзе чарнагорац перабраўся ў румынскую «Энергію» (Energia Târgu Jiu), дзе ўзяў удзел у 46 матчах. Сезон 2015/16 правёў у італьянскім «Брындызі» (Brindisi). Ён набіраў у сярэднім 7.1 ачка і 8.4 падбора ў 10 сустрэчах Еўракубка.
У жніўні 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Цмокі-Мінск».