| |||||
Дзяржаўны гімн Нямецкамоўнай супольнасці Бельгіі | |||||
Заснавана | 30 студзеня 1984 | ||||
Афіцыйная мова | Нямецкая | ||||
Сталіца | Эйпен | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Эйпен | ||||
Форма кіравання | Федэральны суб'ект парламентарнай манархіі | ||||
Міністр-прэзідэнт | Олівер Паш | ||||
Плошча • Усяго |
853,65 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць |
76.090 чал. 89 чал./км² | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .be[1], .eu[2] | ||||
Часавыя паясы | UTC+1 | ||||
Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі (ням.: Deutschsprachige Gemeinschaft Belgiens) — самая маленькая з моўных супольнасцяў Бельгіі. Складаецца з дзевяці муніцыпалітэтаў, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі нямецкамоўнай меншасці. Агульнае насельніцтва гэтых муніцыпалітэтаў - 71300 жыхароў, большасць з іх нямецкамоўныя. Плошча - 854 км кв. Нямецкамоўная супольнасць размешчана на тэрыторыі правінцыі Льеж і мяжуе з Нідэрландамі, Германіяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца (месца размяшчэння савета і ўрада супольнасці) - горад Эйпен.
Тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці — частка так званых Усходніх Кантонаў. Аж да канца XVIII стагоддзя яны былі незалежнымі, але ў 1795 годзе іх анексавала рэспубліканская Францыя. Па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года Усходнія Кантоны былі перададзены Прусіі.
У 1920 годзе Усходнія Кантоны былі перададзены Бельгіі Германіяй у якасці кампенсавання за Першую сусветную вайну. Варта адзначыць, што ў склад Усходніх Кантонаў уваходзіць не толькі тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці, але і раёны з франкамоўным насельніцтвам.
Падчас Другой сусветнай вайны Усходнія Кантоны былі захоплены Германіяй і ўведзены ў склад Трэцяга рэйха. Большая частка нямецкамоўнага насельніцтва тады лічыла сябе немцамі, і вітала нямецкія войскі як вызваліцеляў. Пасля вайны тэрыторыя кантонаў была вернута Бельгіі. На працягу доўгага часу праводзілася палітыка дэгерманізацыі кантонаў.
У 1960 годзе быў здзейсненны падзел Бельгіі на тры тэрыторыі паводле моўнага прынцыпу (Галандскамоўная, Франкамоўная і Нямецкамоўная супольнасці). У 1973 на базе гэтых тэрыторый былі створаны акругі, якія маюць вялікую ўнутраную аўтаномію.
Да цяперашняга часу шматлікія жыхары супольнасці, асабліва маладое пакаленне, лічаць сябе не немцамі, а бельгійцамі.