Ніка Хюлькенберг | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1987[1][2] (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалас «Ніка» Хюлькенберг (ням.: Nicolas Hülkenberg, нар. 19 жніўня 1987, Эмерых-на-Рэйне) — германскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. З’яўляецца чэмпіёнам сезона 2006/07 А1 Гран-пры, сезона 2008 Еўрасерыі Формулы-3 і GP2 сезона 2009 года, пераможца гонкі «24 гадзіны Ле-Мана» (2015).
Дэбютаваў у Формуле-1 з Williams у 2010 годзе.
У 2011 годзе правёў сезон у якасці рэзервовага гоншчыка Force India, за якую ў наступным годзе ўдзельнічаў у гонках на сталай аснове. Пасля аднаго года ў Sauber у 2013 годзе, вярнуўся ў Force India, дзе выступаў у 2014—2016 гадах.
З 2017 года правёў тры гады ў Renault. Саступіў сваё месца Эстэбану Акону пасля заканчэння сезона 2019 года.
У сезонах 2020 і 2022 гадоў выконваў рэзервовую ролю ў Racing Point і затым Астан Марцін. Тройчы з’яўляўся ў якасці запаснога гоншчыка Racing Point у 2020 годзе. З-за тэхнічных праблем не змог стартаваць на Гран-пры Вялікабрытаніі, але потым кваліфікаваўся трэцім у гран-пры 70-годдзя, дзе фінішаваў у ачках, заняўшы сёмае месца ў гонцы. Затым заняў восьмае месца ў Нюрбургрынгу. У 2022 годзе быў выкліканы ў якасці рэзервовага пілота Aston Martin у першых дзвюх гонках года ў Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі, дзе замяняў Себасцьяна Фетэля, які прапусціў этапы з-за COVID-19[3][4].
На сезон 2023 года падпісаў кантракт з камандай Хаас[5].