Нікола Добравіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1967[4][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
|
![]() |
Нікола До́бравіч (сербск.: Никола Добровић; 12 лістапада 1897, г. Печ, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1967, Бялград, Югаславія) — сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1965).
Архітэктурную адукацыю пачаў у 1915 годзе ў Будапешце. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны, працягнуў вучобу ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, якую скончыў у 1923 годзе. Да 1934 года працаваў архітэктарам.
Вярнуўся ў Югаславію і пасяліўся ў Дуброўніку. У час Другой сусветнай вайны браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым руху ў Югаславіі. З кастрычніка 1944 г. працаваў над аднаўленнем краіны ў якасці кіраўніка дэпартамента архітэктуры федэральнага міністэрства будаўніцтва. У канцы 1945 года — дырэктар Інстытута горадабудаўніцтва Народнай Рэспублікі Сербіі.
У 1946—1967 гадах дырэктар Сербскага горадабудаўнічага інстытута і галоўны архітэктар г. Бялград. З 1948 года прафесар архітэктурнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.
Аўтар Дома югаслаўскіх студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на востраве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), генеральных планаў гарадоў Бялграда (1947—1950, разам з М. Самборскім), Штып (1952), Херцаг-Нові (1957) і інш.