Nikola Karabatić | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушка | Neo | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 красавіка 1984 (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 196 см | ||||||||||||||||||
Вага | 102 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрывальнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Пары Сен-Жэрмен | ||||||||||||||||||
Нумар | 33 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Афіцыйны сайт | |||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніко́ла Караба́ціч (сербск.: Никола Карабатић, фр.: Nikola Karabatić; нар. 11 красавіка 1984 года, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сербія, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — французскі гандбаліст, ігрок клуба «Пары Сен-Жэрмен». Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2008 і 2012), чатырохразовы чэмпіён свету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Еўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Двойчы прызнаны найлепшым іграком свету (2007 і 2014).
Нікола Карабаціч нарадзіўся ў Нішы ў сям'і харвата і сербкі. Бацька, Бранка Карабаціч, таксама прафесійны гандбаліст[3][4][5], гуляў за «Жэлезнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[6]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям'я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнера. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[4].
Прафесійная кар'ера Карабаціча пачалася ў 2000 у французскім топ-клубе «Манпелье», з якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 гадах і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабаціч станавіўся чэмпіёнам Германіі ў складзе «Кіля», з якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 годзе. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпелье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэй д'Э», цяпер гуляе ў іспанскай «Барселоне».
У складзе французскай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы (2006, 2010 і 2014), двойчы — чэмпіёнам свету (2009 і 2011) і Алімпійскіх гульняў (2008 і 2012). На ЧЕ-2004 і ЧЕ-2007 уваходзіў у сімвалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым іграком чэмпіяната.