У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ургант.
Ні́на Мікала́еўна У́ргант (4 верасня 1929, Луга, Ленінградская вобласць, СССР — 3 снежня 2021, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1974). Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі СССР (1976).
Нарадзілася 4 верасня 1929 года ў горадзе Луга Ленінградскай вобласці[2]. Тут, на паўднёвым захадзе вобласці, у той час пражывала нямала эстонцаў; абруселым эстонцам быў і яе бацька — Мікалай Ургант, які ажаніўся з украінкай Марыяй — маці Ніны[3][4]. Аб эстонскім паходжанні прозвішча Ургант пісалі таксама выданні «Маскоўскі камсамолец у Піцеры» (у артыкуле 2006 года пра сына актрысы, акцёра Андрэя Урганта[5]) і газета «Аргументы і факты».
У 1930-я гады сям’я савецкага афіцэра Мікалая Урганта пераязджала разам з дзецьмі (дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі) з горада ў горад па краіне. У 1940 годзе Мікалай Ургант, які стаў маёрам НКУС, атрымаў прызначэнне ў латвійскі горад Даўгаўпілс, дзе сям’я сустрэла пачатак нямецка-савецкай вайны[3]. Нямецкія войскі ўвайшлі ў горад ужо праз некалькі дзён; Мікалай Ургант сышоў на ўсход разам з адыходзячымі савецкімі войскамі, а сям’я засталася ў акупаваным горадзе. Ніна Ургант хавалася падчас аблаў і ўцякала ад паліцаяў, каб не забралі ў Германію[6]. Іх схавала ў падвале дворнічыха; пры гэтым уся акруга ведала, што гэта — дзеці чэкіста, але ніхто іх не выдаў[4].
Пасля вызвалення Даўгаўпілса Ніна Ургант вярнулася ў школу. Брала ўдзел у школьных канцэртах, чытала вершы, іграла на гітары і спявала песні ваенных гадоў, заслужыўшы мянушку «Нінка-артыстка». Пасля заканчэння школы яна, прайшоўшы вялікі конкурс, паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. М. Астроўскага[3][4], дзе вучылася з 1948[7] па 1953 год (клас Таццяны Сойнікавай і Уладзіміра Частнакова).
Пасля заканчэння інстытута год працавала ў Акадэмічным тэатры імя Ф. Волкава ў Яраслаўлі, дзе заняла месца вядучай лірычнай гераіні.
З 1954 года Ургант — актрыса Ленінградскага тэатра імя Ленінскага камсамола. Яна выступала ў галоўных ролях. На яе рахунку ў гэтым тэатры каля 20 роляў: Галя Давыдава ў спектаклі «У добры час» па Віктару Розаву (1955), Ліна ў «Першай вясне» Галіны Нікалаевай і Станіслава Радзінскага (1956), Лушка ў «Паднятай цаліне» па Міхаілу Шолахаву (1957), Нінка ў «Провадах белых начэй» па Веры Пановай (1961), Клава ў спектаклі «Адзін год» па Юрыю Герману (1961) і іншыя.
З 1962 года працавала ў Ленінградскім акадэмічным тэатры драмы імя А. С. Пушкіна (Александрынскі тэатр)[8]. Сыграла больш за 30 роляў. Акрамя Інкен Петэрс у спектаклі «Перад заходам сонца» па Герхарту Гаўптману (1963), выканала ролі Мары-Акцябр у «Сустрэчы» Жака Робера (1964), Вары ў «Справе, якой ты служыш» Юрыя Германа (1967), Ранеўскай у «Вішнёвым садзе» (1972), Нікі ў спектаклі «З запісак Лапаціна» па Канстанціну Сіманаву (1975), Ксанціпы ў «Гутарках з Сакратам» Эдварда Радзінскага (1976), Лалеціны ў «Тармажэнне ў нябёсах» Уладзіміра Голуба (1988), Гертруды ў «Гамлеце» (1992) ды іншых.
Першую вялікую ролю ў кіно актрыса сыграла ў 1962 годзе ў меладраме Ігара Таланкіна «Уступ». Далей былі роля Люсі ў фільме «Я родам з дзяцінства» (1966) і роля Ганны Міхайлаўны ў фільме «Сыны ідуць у бой» (1969) Віктара Турава. Але найбольш вядомай стала роля медсястры Раі з фільма «Беларускі вакзал» (1970) рэжысёра Андрэя Смірнова[9].
У 2008 годзе яна сыграла сваю апошнюю ролю ў кіно — Ашкінчыху ў карціне «Азіят». Актрыса адмовілася ад здымак, лічачы, што для яе няма годных роляў. Была членам гільдыі акцёраў кіно Расіі (з 2015 года).
Штогод 9 мая Ніна Ургант спявала для ветэранаў вайны песню з кінафільма «Беларускі вакзал». Потым заходзіла ў Мікольскі сабор у Пецярбургу побач з будынкам сабора і ставіла свечкі ў памяць пра маму, якая засталася ў Даўгаўпілсе, старэйшага брата-франтавіка, які памёр у Дзень Перамогі ў 2007 годзе, і сваіх партнёраў па фільме «Беларускі вакзал».
У 2001 годзе Ніна Ургант падпісала адкрыты ліст у абарону тэлеканала НТБ[10].
У 2007 годзе падтрымала вылучэнне Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэзідэнта, а Уладзіміра Пуціна на пасаду кіраўніка ўрада Расіі[11].
У ліпені 2014 года Ніна Ургант заявіла, што пакутуе хваробай Паркінсона[12].
Памёрла 3 снежня 2021 года ў Санкт-Пецярбургу[13].
- Бацька — Мікалай Андрэевіч Ургант, эстонец, афіцэр НКУС[7].
- Маці — Марыя Пятроўна Ургант (1902—1962) — украінка[14].
У сям’і было чацвёра дзяцей: Уладзімір, Ніна, Герман і Галіна[3].
- Першы муж — акцёр, Заслужаны артыст РСФСР (1991) Леў Міліндэр (31 снежня 1930 — 8 сакавіка 2005).
- Другі муж — акцёр, Заслужаны артыст РСФСР (1991) Генадзь Варапаеў (1931—2001).
- Трэці муж — артыст балета, балетмайстар, Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (2002) Кірыл Ласкары (1936—2009).
- сын — акцёр Андрэй Ургант (нар. 28 лістапада 1956).
- унук — тэлевядучы, акцёр, спявак, музыкант Іван Ургант (нар. 16 красавіка 1978).
- унучка Марыя Андрэеўна Ургант, жыве ў Нідэрландах[12].
- праўнучка Ніна Іванаўна Ургант (нар. 15 мая 2008) жыве ў Маскве.
- праўнучка Валерыя Іванаўна Ургант (нар. 21 верасня 2015).
- праўнук Эмір.
- праўнук Габрыэль[15].
- 1954 — Утаймавальніца тыграў — Волечка Міхайлава
- 1955 — Дванаццатая ноч — служанка
- 1957 — Смерць Пазухіна — Маўра Рыгораўна, другая жонка Пракопія Іванавіча Пазухіна
- 1957 — Вуліца поўная нечаканасцей — адпачывальніца ў Пецяргофскім парку
- 1958 — Ішлі салдаты… — удава
- 1959 — Шынель — дама лёгкіх паводзін
- 1960 — Асцярожна, бабуля! — Аляксандра
- 1962 — Уступ — маці Валодзі
- 1963 — Знаёмцеся, Балуеў! — Дуся Балуева
- 1963 — Пакуль жывы чалавек — Зінаіда Іванаўна Шырокава
- 1964 — Маці і мачыха — Кацярына
- 1964 — Чайка (фільм-спектакль) — Маша
- 1965 — Спякотны ліпень — Варвара
- 1966 — Дзённыя зоркі — жанчына з труной
- 1966 — Я родам з дзяцінства — Люся
- 1967 — Адплата — Сіма Суворава
- 1967 — Вайна пад стрэхамі — Ганна Міхайлаўна
- 1968 — Людзі, як рэкі — Праскоўя, паштальён
- 1969 — Доўгая, доўгая справа… — Маша
- 1969 — Гэтыя нявінныя забавы — маці Косці
- 1969 — Сыны ідуць у бой — Ганна Міхайлаўна
- 1970 — Беларускі вакзал — Рая
- 1970 — Чароўная сіла мастацтва — маці Вовы
- 1971 — Магіла льва — Марыя, палюбоўніца Весялова
- 1974 — Марыць і жыць — маці Марыі
- 1974 — Прэмія — Міленіна
- 1974 — Ясь і Яніна — удзельніца свята ў клубе
- 1975 — На ўсё астатняе жыццё — цётка Таня
- 1975 — Памяць — настаўніца
- 1976 — Вы мне пісалі… — Ніна Мікалаеўна
- 1976 — Дзень сямейнай урачыстасці — Дарына Сцяпанаўна
- 1976 — Доўгая, доўгая справа — Марыя Іванаўна Строганава, маці Кірыла
- 1976 — Дні хірурга Мішкіна — Марына Васілеўна, галоўны ўрач
- 1976 — Уласная думка — Алімпіяда
- 1977 — 1979 — Адкрытая кніга — маці Тані
- 1978 — Прыгажун-мужчына — Апалінарыя
- 1978 — Хлапчукі — цётка Дуся
- 1979 — Дзевяць дзён і ўсё жыццё — Сама сябе, агучка
- 1980 — Сямейны круг — Мядзведзева
- 1981 — Дзяўчына і Гранд — маці Марыны
- 1981 — Танкадром — Маргарыта Андрэеўна
- 1982 — Вось зноў акно… — Ганна Кірылаўна
- 1982 — Сонечны вецер — Любоў Васілеўна
- 1984 — Час адпачынку з суботы да панядзелка — пасажырка цеплахода
- 1984 — Лепшыя гады — цётка Віка
- 1985 — Нядзельны тата — Ніна Сяргеева
- 1985 — Сяброўка мая — Ніна Юр’еўна, маці Косці
- 1986 — Пацярпелыя прэтэнзій не маюць — Кацярына Васілеўна
- 1987 — Запомніце мяне такой — Жукава, алкагалічка
- 1987 — Казка пра закаханага маляра — сляпая каралева
- 1988 — Будні і святы Серафімы Глюкінай — Марыя Рыгораўна
- 1992 — Барабаніяда
- 2002—2009 — Разведзеныя масты — Зінаіда Мікалаеўна
- 2004 — Вуліцы разбітых ліхтароў-6 — Алена Пятроўна
- 2004 — Я цябе люблю — Марыя Львоўна
- 2006 — Рускія грошы — Анфіса Ціханаўна
- 2008 — Азіят — Ашкінчыха
- 1974 — Ніна Ургант. Фільм-партрэт[16] (рэжысёр Я. Струкава, ленінградскае тэлебачанне)
- 1999 — Ніна Ургант. Пецярбург. Партрэты
- 2004 — Планета Ніны Ургант (рэжысёр Наталля Урвачава)
- 2005—2007 — Як сыходзілі куміры (рэжысёры Дзмітрый Кужараў, Міхаіл Рагавой)
- 2009 — Ніна Ургант. Быць дакладнай (рэжысёр Наталля Сяргеева)
- 2009 — Ніна Ургант. Тры кошкі і двое мужчын (рэжысёр Алег Шылоўскі)
- 2014 — Ніна Ургант. Казка для бабулі (рэжысёр Сяргей Сунцоў)
- 1960 — заслужаная артыстка РСФСР[17]
- 1963 — Спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю за ролю ў карціне «Уступ»
- 1971 — ордэн «Знак Пашаны»
- 1974 — народная артыстка РСФСР[18]
- 1976 — Дзяржаўная прэмія СССР за ролю Дзіны Паўлаўны Міленінай у фільме «Прэмія»
- 1982 — Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР — за шматгадовую плённую творчую працу ў Ленінградскім дзяржаўным акадэмічным тэатры драмы імя А. С. Пушкіна[19]
- 1999 — ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені[20]
- 1999 — Ордэн Творцы Пецярбурга (№ 8)
- 2001 — тэатральная прэмія «Залаты сафіт» (спецыяльная прэмія — за творчае даўгалецце і ўнікальны ўнёсак у тэатральную культуру Санкт-Пецярбурга)[21]
- 2006 — ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені — да 250-годдзя Александрынскага (Расійскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна)[22]
- 2013 — Прыз імя А. Міронава «Фігаро» ў намінацыі «За цудоўнае імгненне даўжынёй у жыццё»
- 2014 — тэатральная прэмія «Залатая маска» — за выдатны ўнёсак у развіццё татральнага мастацтва
- 2016 — ордэн Пашаны[23]
Зноскі
- ↑ Nina Urgant // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Ливси, Елена. Нина Ургант: 85-летие — какой же это праздник?(руск.) // Камсамольская праўда. — 2014. — 3 сентября (Праверана 13 ліпеня 2016)
- ↑ а б в г Чуянова, Элина. Что связывает Ивана Урганта с Латвией (руск.). // Сайт freecity.lv (20 лістапада 2012). Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ а б в У Ивана Урганта обнаружились прибалтийские корни (руск.). Информационное агентство Росбалт (26 лістапада 2012). Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ «Мама до сих пор меня воспитывает» (руск.). «МК в Питере» (29 лістапада 2006).
- ↑ Кожемякин, Владимир. Не надо мстить! Почему споры о войне раскалывают общество?(руск.) // Аргументы і факты. — 2013. — № 22 (1699) за 29 мая. (Праверана 13 ліпеня 2016)
- ↑ а б Документальный фильм Нина Ургант, три кошки и двое мужчин (руск.). Першы канал. Праверана 23 чэрвеня 2020.
- ↑ Карасёв И., Ливси Е. У Нины Ургант под дверью живёт… бомж(руск.) // Камсамольская праўда. — 2009. — № за 3 сентября. (Праверана 13 ліпеня 2016)
- ↑ Кулебякина, Ава. Нина Ургант: «80 лет — несчастье, горе, беда. Это болезнь и отчаяние»(руск.) // Аргументы і факты. — 2009. — № за 4 сентября. (Праверана 13 ліпеня 2016)
- ↑ Письмо видных деятелей науки, культуры и политики в защиту НТВ (руск.). // NEWSru.com (27 сакавіка 2001). Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ Кафтан, Лариса. Владимир Путин: Я согласен стать председателем правительства (руск.). // Камсамольская праўда (18 снежня 2007). Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ а б Зинченко, Денис. Нина Ургант: С каждым днём мне всё хуже, и надежды нет (руск.). Суразмоўца (12 ліпеня 2014). Праверана 16 верасня 2014.
- ↑ Померла радянська та російська актриса Ніна Ургант, ZN, 03.12.2021 (укр.)
- ↑ Плавока Инна. В Даугавпилс приезжал Андрей Ургант, чтобы привести в порядок могилы бабушки и близкого ей человека (руск.). Chayka.lv (27 кастрычніка 2019). Праверана 23 чэрвеня 2020.
- ↑ У Ивана Урганта родился племянник | StarHit.ru (руск.). // Сайт www.starhit.ru. Праверана 16 лютага 2016.
- ↑ Нина Ургант. Фильм-портрет (руск.). // Сайт vremya.tv. Праверана 16 верасня 2014.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета РСФСР от 8 марта 1960 года (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета РСФСР от 14 марта 1974 года (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета РСФСР от 3 августа 1982 года «О награждении Почетной Грамотой Президиума Верховного Совета РСФСР артистов Ленинградского государственного академического театра драмы имени А. С. Пушкина» (руск.)
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 4 сентября 1999 года № 1163 «О награждении орденом „За заслуги перед Отечеством“ IV степени Ургант Н. Н.» (руск.)
- ↑ Лауреаты премии «Золотой софит» в 2001 году (руск.)
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 17 апреля 2006 года № 392 (руск.)
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 26 декабря 2016 года № 711 (руск.). kremlin.ru (26 снежня 2016). Праверана 26 снежня 2016.
- Блинова А. И. Нина Ургант: Народная артистка России. — М. : МК МЕТА, 2002. — 249+2 с. — ISBN 5-901880-03-X
- Нина Ургант. — Изд. Бюро пропаганды советского киноискусства, 1968. — 20 с. — 75000 экз. — (Актёры советского кино).
- Портреты актёров: Нина Ургант, Лидия Штыкан, Нина Мамаева, Игорь Горбачев, Вадим Медведев. — 1971. — 116 с. — 40000 экз.