Нітрагліцэрын | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Нітрагіцэрын |
Хім. формула | CHONO2(CH2ONO2)2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Шчыльнасць | 1.595 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 13 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-240-8 |
SMILES | |
RTECS | QX2100000 |
ChemSpider |
Нітрагліцэрын (гліцэрынтрынітрат, трынітрагліцэрын, трынітрын, НГЦ) — эстэр гліцэрына і азотнай кіслаты. Звыклая назва «нітрагліцэрын» з пункту гледжання сучаснай наменклатуры з’яўляецца крыху некарэктнай, бо нітрагіцэрын з’яўляецца нітраэфірам, а не «класічным» нітразлучэннем. Шырока вядомы дзякуючы сваім выбуховым (і ў некаторай ступені лекавым) уласцівасцям. Хімічная формула CHONO2(CH2ONO2)2.
Упершыню сінтэзаваны італьянскім хімікам Асканіё Сабрэра ў 1847 годзе, першапачаткова быў названы «пірагліцэрын» (італ.: pyroglycerina). Згодна з наменклатуры IUPAC называецца 1,2,3-трынітраксіпрапан.
Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература кіпення 125 °С (пры ціску 2 мм рт.сл.). Шчыльнасць 1,5951 г/см³. Добра раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, метаноле, воцатнай кіслаце, бензоле, нітрабензоле і вадкіх нітраэфірах. Дрэнна раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, бензіне. Па хімічным уласцівасцям з’яўляецца тыповым прадстаўніком арганічных нітратаў.
Нітрагліцэрын з’яўляецца магутным выбуховым рэчывам. Хуткасць дэтанацыі 7650 м/с, можа дэтанаваць павольна (1500—2000 м/с).
Нітрагліцэрын выкарыстоўваецца ў якасці выбуховага рэчыва, у складзе пораха, у якасці лекавага сродку.