Ніш

Горад
Ніш
сербск.: Ниш
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
597 км²
Вышыня цэнтра
195 ± 1 м
Насельніцтва
  • 183 164 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
018
Паштовыя індэксы
18000
Аўтамабільны код
NI
Афіцыйны сайт
ni.rs (серб.)
Ніш на карце Сербіі
Ніш (Сербія)
Ніш
Ніш (Сербія)
Ніш

Ніш (серб. Ниш) — горад у Сербіі, сталіца адміністрацыйнага рэгіёна Нішава.

Насельніцтва 183 164 чалавек (2011), разам з прыгарадамі — 260 273 жыхары. Ніш размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бялграда, на рацэ Нішава. Тут сходзяцца асноўныя транспартныя шляхі з Цэнтральнай Еўропы ў Грэцыю і Турцыю. На працягу стагоддзяў Ніш быў адміністрацыйным, гандлёвым і ваенным цэнтрам. У раёне сучаснага Нішу, у старажытным горадзе Наісе (лац.: Naissus, грэч. Ναϊσσός) нарадзіліся Канстанцін Вялікі і Канстанцы III. У свой час Нішам валодалі розныя народы: дарданцы, фракійцы, ілірыйцы, кельты, рымляне, гуны, авары, а пасля і візантыйцы, сербы, балгары і туркі.

Сучасны Ніш — буйны гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр на паўднёвым усходзе Сербіі.

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Нішу людзі жылі з эпохі сярэдняга палеаліту (100 000—30 000 да н.э.). Назву гораду, хутчэй за ўсё, надалі кельты.

Рымляне захапілі горад у I стагоддзі да н.э., і Наіс (сучасны Ніш) стаў цэнтрам правінцыі Верхняя Мёзія. У верасні 268 года н.э. рымская армія сутыкнулася з готамі ў крывавай бітве пад Наісам. Перамога ў ёй забяспечыла існаванне Заходняй Рымскай імперыі на наступныя два стагоддзі. А ў 271 (або ў 273) годзе ў Наісе нарадзіўся будучы імператар Канстанцін Вялікі.

У V стагоддзі горад неаднаразова цярпеў ад нападу гунаў, якія, ў рэшце рэшт, разбурылі яго.

У VI—VII стагоддзях на горад восем разоў нападалі славяне, і ў 615 годзе захапілі яго. У 803 годзе горад захапіў балгарскі хан Крум. У 1018 годзе Візантыя вярнула сабе горад. Балгарыя зноў стала валодаць горадам з 1190 года. У 1386 і 1427 гадах горад быў разрабаваны і разбураны туркамі. У 1443 годзе горадам завалодаў сербскі дэспат Георгій Бранкавіч: хрысціянскае войска на чале з ім і венгерскім ваяводам Янашам Хуньядзі адкінула турак да Сафіі.

Асманская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]

Але ўжо ў 1448 годзе Ніш быў захоплены асманамі. Падчас Вялікай турэцкай вайны ў верасні 1689 года горад здолелі захапіць аўстрыйцы, але ўжо праз года яны былі вымушаны капітуляваць і зноў здаць яго туркам.

У 1737 годзе туркі пабудавалі Нішскую крэпасць.

У складзе Сербіі і Югаславіі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сцверджанняў балгарскіх гісторыкаў, да 1878 года большую частку насельніцтва складалі балгары[1]. Але ў выніку Сан-Стэфанскага міру Ніш быў далучаны да Сербіі. у наступныя дзесяцігоддзі большасць балгараў пакінула горад, а ў сувязі з урбанізацыяй XX стагоддзя ў горад перасяліліся тысячы сербскіх сялян.

14 кастрычніка 1944 года горад быў вызвалены ад нацысцкіх акупантаў.

У 1996 годзе жыхары Ніша першымі паўсталі супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча. Падчас вайны ў Югаславіі, 7 мая 1999 года, горад бамбардзіраваўся авіяцыяй NATO.

Год Колькасць
1931 35 465
1941 44 800
1948 49 332
Год Колькасць
1953 58 656
1961 81 250
1971 127 654
Год Колькасць
1981 161 376
1991 173 250
2002 173 724
Год Колькасць
2011 183 164

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі