Ніёле Амбразайціце | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2016 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Літва → СССР → Літва |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | палітык, оперная спявачка, выкладчыца ўніверсітэта |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | фартэпіяна і вакал |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Ніёле Амбразайці́це (літ.: Nijolė Ambrazaitytė; 21 лютага 1939 — 27 лістапада 2016) — савецкая літоўская оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1977).
Нарадзілася 21 лютага 1939 года ў вёсцы Буракай Калварыйскага павета (ці Алітускага павета) Літвы, цяпер — тэрыторыя Калварыйскага самакіравання, Марыямпальскага павета (паводле іншых крыніц — Лаздзійскага раёна Алітускага павета[1]).
У час Другой сусветнай вайны бацькі Ніёле пераехалі ў Германію, а затым — у Канаду. Выхоўвалася бабуляй і дзядулем у вёсцы у Літоўскай ССР. 22 мая 1948 года, да заканчэння пачатковай школы, разам з бабуляй, дзядулем і сям’ёй сястры маці была выслана ў Краснаярскі край РСФСР. Месцам высылкі стала Ігарка, дзе яна жыла да 1956 года. Вярнулася ў Літоўскую ССР толькі ў 1956 годзе.
У 1966 годзе скончыла Вільнюскую кансерваторыю па класе спеву ў Э. Мажрымайце-Дзірсене . З 1966 года — салістка Літоўскага тэатра оперы і балета ў Вільнюсе. Выбіралася дэпутатам Сейма Літоўскай Рэспублікі некалькіх скліканняў.
Спявачка высокай вакальнай і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Мірта («Піленай» В. Кловы).