Населены пункт
Окселёсунд
Oxelösund
| ||||||||||||||||||||
Окселёсунд[1] (шведск.: Oxelösund) — горад у лене Сёдэрманланд у Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны. Размешчаны за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра лена Нючэпінга на невялікім паўвостраве, які ўдаецца ў Балтыйскае мора. Здаўна вядомы як порт. Станам на 2011 год насельніцтва горада налічвала 10870 жыхароў[2].
Гавані Окселёсунда выкарыстоўваюцца больш 500 гадоў. Павелічэнне горнай вырабаткі ў XIX стагоддзі (напрыклад, Бергслаген), зрабіла Окселёсунд марскім транспартным вузлом. У 1873 годзе пачынае працаваць чыгунка.
У 1913 годзе ў Окселёсундзе пабудаваны металургічны завод, што паслужыла спрыяла росту населенага пункта.
Да 1950 годзе населены пункт стаў досыць развітым для таго, каб атрымаць статус горада. Такім чынам Окселёсунд стаў адным з апошніх населеных пунктаў, якія атрымалі статус горада ў Швецыі. Аднак у 1971 годзе Окселёсунд ізноў стаў толькі цэнтрам аднайменнай камуны без статусу горада, самай маленькай камуны ў краіне.
У Окселёсундзе знаходзіцца стадыён Рамдален.