Олі Рэн

Олі Рэн
Olli Rehn
Сцяг Еўрапейскі камісар па пытаннях прадпрымальніцтва і інфармацыйнага таварыства
12 ліпеня 2004 — 11 лістапада 2004
Папярэднік Эркі Лііканен
Пераемнік Вівіян Рэдзінг (камісар па развіцці інфармацыйнага таварыства);
Гюнтэр Ферхойген (камісар па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці)
Сцяг Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння
22 лістапада 2004 — 9 лютага 2010
Папярэднік Гюнтэр Ферхойген і Янез Потачнік
Пераемнік Штэфан Фюле
Сцяг Еўрапейскі камісар па фінансах
з 9 лютага 2010
Папярэднік Хаакін Альмунія

Нараджэнне 31 сакавіка 1962(1962-03-31) (62 гады)
Мікелі, Фінляндыя
Партыя Сцяг Фінляндыі Партыя Цэнтра
Член у
Адукацыя Макалестэр-каледж, Сент-Пол, Мінесота (бакалаўрыят), Хельсінкскі ўніверсітэт (магістратура)
Навуковая ступень доктар філасофіі
Узнагароды
Grand Cross of Royal Norwegian Order of Merit Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class ордэн Трох зорак 3-й ступені Grand Cross of the Order of the Lion of Finland Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross
Сайт ollirehn2024.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олі Ільмары Рэн, часам Олі Рэн (фінск.: Olli Ilmari Rehn; нар. 31 сакавіка 1962 года, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ў 2004-2010, еўрапейскі камісар па фінансах з 2010 года.

Скончыў бакалаўрыят Макалестэр-каледжа ў Сент-Поле, штат Мінесота (вывучаў эканоміку, міжнародныя адносіны і журналістыку) і Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе стаў магістрам палітычных навук. Уступіў у Партыю цэнтра, займаў там розныя кіруючыя пасады, быў членам фінскага парламента.

У 1995 годзе Рэн стаў членам Еўрапарламента. У 2004 годзе на кароткі час стаў камісарам па пытаннях прадпрымальніцтва і інфармацыйнага грамадства ў камісіі Рамана Продзі, тэрмін дзеяння якой мінаў у тым жа годзе. Свае паўнамоцтвы Олі Рэн дзяліў з прадстаўніком Янам Фігелем. У лістападзе 2004 года Рэн быў прызначаны камісарам па пытаннях пашырэння Еўрасаюза. На гэтай пасадзе Рэн вёў перамоўныя працэсы з прэтэндэнтамі на ўступленне ў Еўрасаюз, у 2007 годзе ў Еўрасаюз увайшлі Румынія і Балгарыя. Далейшае пашырэнне, на думку Рэна, павінна закрануць перш за ўсё заходнюю частку Балканскага паўвострава - у прыватнасці, Харватыя павінна ўвайсці ў Еўрасаюз не пазней за 2012 год.