Олівер Хэвісайд | |
---|---|
Oliver Heaviside | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 мая 1850[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1925[3][1][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, інжынер, тэлеграфіст |
Навуковая сфера | фізіка, матэматыка, інжынерная справа |
Месца працы | Вялікая Паўночная Тэлеграфная Кампанія (engl.) |
Вядомы як | пласт Кенелі-Хэвісайда, Рэактыўнае супраціўленне, функцыя Хэвісайда, Дыферэнцыяльныя аператары, Вектарны аналіз |
Член у | |
Прэміі |
Cedergren Medal[d] (1924) |
Узнагароды | першы лаўрэат Медалі Фарадэя (engl.) (1922) |
![]() |
Олівер Хэвісайд (Хевісайд) (англ.: Oliver Heaviside, 18 мая 1850 — 3 лютага 1925) — англійскі вучоны-самавук, інжынер, матэматык і фізік. Упершыню ўжыў комплексныя лікі для вывучэння электрычных ланцугоў, распрацаваў тэхніку прымянення пераўтварэння Лапласа для вырашэння дыферэнцыяльных ураўненняў, перафармуляваў ураўненні Максвела ў тэрмінах трохмерных вектараў, напружванняў электрычнага і магнітнага палёў і электрычнай і магнітнай індукцыі, і, незалежна ад іншых матэматыкаў, стварыў вектарны аналіз. Нягледзячы на тое, што Хэвісайд вялікую частку жыцця быў не ў ладах з навуковай супольнасцю, яго працы змянілі аблічча матэматыкі і фізікі.