Ордэн «За заслугі» | |
---|---|
Ordre national du Mérite | |
![]() |
|
Арыгінальная назва | Ordre national du Mérite |
Краіна |
![]() |
Тып | Ордэн |
Каму ўручаецца | Ваенным і грамадзянскім асобам |
Кім уручаецца | Прэзідэнт Францыі |
Падставы ўзнагароджання | За выдатныя заслугі, аказаныя французскай нацыі |
Дата заснавання | 3 снежня 1963 года |
Статус | Уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ваенны медаль |
Малодшая | Ваенны крыж |
![]() |
Нацыянальны ордэн «За заслугі», таксама ордэн Заслуг (фр.: Ordre national du Mérite) — нацыянальны ордэн Францыі. Заснаваны дэкрэтам ад 3 снежня 1963 года прэзідэнтам Францыі генералам дэ Голем у якасці замены шматлікім ведамасным ордэнам заслуг[1].
Ордэнам могуць быць узнагароджаны французскія грамадзяне, за значныя грамадзянскія і ваенныя заслугі, у той жа час недастатковыя для ўзнагароджання ордэнам Ганаровага легіёна. Ордэнам могуць узнагароджвацца таксама і замежнікі. Рашэнне аб узнагароджанні прымае прэм'ер-міністр Францыі, які з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, па прадстаўленні Урада. Прэм'ер-міністр Францыі становіцца кавалерам Вялікага крыжа па заканчэнні 6 месяцаў дзейнасці на сваёй пасадзе.
Вялікі канцлер ордэна Ганаровага легіёна таксама з'яўляецца і канцлерам ордэна Заслуг.
Ордэн заслуг з'яўляецца чацвёртай па значнасці ўзнагародай Францыі пасля ордэны Ганаровага легіёна, ордэна Вызвалення і Ваеннага медаля.
27 ліпеня 1972 года было створана Грамадства ўзаемадапамогі членам Нацыянальнага ордэна Заслуг, пераназванае 26 кастрычніка 1974 года ў Асацыяцыю членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг.
Пры заснаванні ордэна Заслуг былі скасаваны наступныя ведамасныя і каланіяльныя ўзнагароды:
Ордэн Заслуг мае пяць ступеняў:
Знак — шасціканцовы крыж з раздвоенымі канцамі, пакрыты сіняй эмаллю. Паміж плячамі крыжа лісце лаўра, якое ўтварае востраканцовыя прамяні. У цэнтральным медальёне з пярэдняга боку выява галавы Марыяны, якая сімвалізуе сабой Французскую Рэспубліку, акружаная надпісам «République Française»; з адваротнага боку — два перакрыжаваныя французскія сцягі, пакрытыя эмалямі, і акружаныя назвай ордэна і датай яго заснавання. Крыж падвешаны да лаўровага вянка, які праз кольца мацуецца да стужкі. Знакі першых чатырох ступеняў — пазалочаныя, а знак кавалера — сярэбраны. Дыяметр знака кавалера Вялікага крыжа — 70 мм, камандора — 60 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 40 мм.
Зорка — дванаццаціканцовы крыж, з раздвоенымі канцамі, без эмалі. Канцы прамянёў увянчаны шарыкамі. Паміж плячамі крыжа востраканцовыя прамяні, пакрытыя сіняй эмаллю. У цэнтральным медальёне — выява галавы Марыяны і па крузе, на сінім эмаляваным полі, надпіс «République Française / Ordre national du Mérite». Медальён акружаны лаўровым вянком. Зорка кавалера Вялікага крыжа — пазалочаная, Вялікага афіцэра — сярэбраная. Дыяметр зоркі — 90 мм.
Да 1980 года зорка Вялікага афіцэра была без эмалевага пакрыцця.
Стужка ордэна — муаравая, сіняя («колер Францыі», фр.: bleu de France). Шырыня стужкі кавалера Вялікага крыжа — 100 мм, камандора — 40 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 37 мм.
Для нашэння пры паўсядзённым грамадзянскім адзенні прадугледжаны разеткі з ордэнскай стужкі (дыяметрам 6 мм), а пры мундзірным адзенні — планкі.
У мэтах узняцця прэстыжу і значнасці ўзнагароды ўрадам прымаюцца меры па паступовым скарачэнні колькасці ўзнагароджанняў ордэнам. Дэкрэтам ад 23 студзеня 2012 гады былі зацверджаны ніжэйзгаданыя зніжаныя нормы ўзнагароджвання ордэнам Заслуг на працягу 2012—2014 гг.[2]
Грамадзянскіх: | Ваенных: |
Вялікага крыжа — 6 | Вялікага крыжа — 4 |
Вялікіх афіцэраў — 12 | Вялікіх афіцэраў — 10 |
Камандораў — 140 | Камандораў — 80 |
Афіцэраў — 720 | Афіцэраў — 450 |
Кавалераў — 3400 | Кавалераў — 1500 |
Паводле звестак Асацыяцыі членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг у ордэне знаходзяцца[2]:
Ступень / На дату: | 31 снежня 2010 | 31 снежня 2011 | 31 снежня 2012 |
---|---|---|---|
Кавалераў Вялікага крыжа | 138 | 138 | 137 |
Вялікіх афіцэраў | 310 | 307 | 298 |
Камандораў | 5295 | 5193 | 5078 |
Афіцэраў | 32140 | 31876 | 31614 |
Кавалераў | 153590 | 155438 | 153329 |