Крыж Грунвальда | |||
---|---|---|---|
польск.: Krzyza Grunwaldu | |||
|
|||
Арыгінальная назва | польск.: Krzyza Grunwaldu | ||
Краіна | Польшча | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | узнагароджваюцца ваеннаслужачыя і грамадзянскія асобы, партызаны і падпольшчыкі за асабістую адвагу, мужнасць і адвагу на полі бою | ||
Дата заснавання | 8 лістапада 1943 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Першае | 1 жніўня 1944 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
55 × 55 мм (I класу) 45 × 45 мм (II і III класу) |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Virtuti Militari | ||
Малодшая | орден «Сцяг Працы»[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыж Грунвальда (польск.: Krzyza Grunwaldu) — вайсковы ордэн перыяду Польскай Народнай Рэспублікі. Другі па значнасці пасля ордэна Virtuti Militari.
З ініцыятывай заснаваць вышэйшы ваенны ордэн Народнай Польшчы выступіў у маі 1943 года начальнік Галоўнага штаба Гвардыі Людовай Францішак Ежвяк (псеўданім «Вітольд»). У ходзе дыскусіі над праектам ордэнскага знака было прынята рашэнне, што ў сімволіцы новага ордэна павінны быць адлюстраваны слаўныя традыцыі Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410, калі польскія і літоўскія войскі пад камандаваннем польскага караля Уладзіслава II Ягайлы разграмілі войскі нямецкага Тэўтонскага ордэна каля вёскі Грунвальд і Таненберг. Гэта падзея паклала канец прасоўванню Тэўтонскага ордэна на ўсход.
Быў заснаваны спецыяльным загадам Галоўнага Камандавання Гвардыі Людовай (GL) ад 8 лістапада 1943 года і зацверджаны Пастановай краявога Савета нарадовага (KRN) ад 20 лютага 1944 года Дэкрэтам Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення (PKWN) ад 23 снежня 1944 года ордэн «Крыж Грунвальда» уключаны ў узнагародную сістэму Народнай Польшчы.
Ордэнам «Крыж Грунвальда» могуць быць узнагароджаны як асобныя грамадзяне, так і ваенныя злучэнні, гарады і ваяводствы.
Вышэйшым з’яўляецца ордэн Крыж Грунвальда I-га класа. У кожным класе ўзнагароджанне можа быць зроблена толькі адзін раз.
Права ўзнагароджання ордэнам «Крыж Грунвальда» пад час Другой сусветнай вайны належала:
Ордэнам «Крыж Грунвальда» ўзнагароджваліся:
Першымі ўзнагароджанымі ордэнам «Крыж Грунвальда» сталі 30 падпольшчыкаў, удастоеныя гэтай высокай узнагароды (ордэна «Крыж Грунвальда» 3-га класа) 1 студзеня 1944 года (загад Галоўнага Камандавання Арміі Людовай).
Ордэнам Крыж Грунвальда I-га класа былі ўзнагароджаны выбітныя палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, а таксама польскія і замежныя военачальнікі: Баляслаў Берут, брыгадны генерал Ф. Ежвяк, генерал Уладзіслаў Сікорскі (старшыня Польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане), Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Ракасоўскі, Адмірал Флота СССР Мікалай Герасімавіч Кузняцоў, генерал Дуайт Эйзенхаўэр.
Гэтым ордэнам былі адзначаны ў пасляваенныя гады першы ў свеце касманаўт Юрый Гагарын, першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова, першы касманаўт Польшчы Міраслаў Гермашэўскі.
Ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа была ўзнагароджана сталіца Польшчы Варшава, а таксама горад Люблін. За выдатныя заслугі ў вызваленні Польшчы ад нямецкіх захопнікаў ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа была ўзнагароджана 1-я Армія Войска Польскага. Ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа было зроблена больш за 59 узнагароджанняў.
Ордэнам «Крыж Грунвальда» II-га класа было зроблена больш за 309 узнагароджанняў. Сярод адзначаных гэтым ордэнам 9 частак і злучэнняў Войска Польскага, Леніна Магілёўскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).
Ордэнам «Крыж Грунвальда» III-га класа было зроблена больш за 5179 узнагароджанняў. Сярод адзначаных гэтай узнагародай горад Быдгашч, Гдыня, Замасць, а таксама 20 сёл Люблінскага ваяводства і тры вёскі Кракаўскага ваяводства.