Оскар Зарыскі | |
---|---|
амер. англ.: Oscar Zariski | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1986[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Guido Castelnuovo[d][7] |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1939) прэмія Коўла па алгебры[d] (1944) Прэмія Вольфа па матэматыцы (1981) прэмія Стыла[d] (1981) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оскар Зарыскі (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ.: Oscar Zariski; 24 красавіка 1899, Кобрын — 4 ліпеня 1986, Бруклайн, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык.
Бацькі — Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаум. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920 годзе, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі — Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 годзе па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.
Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна).
Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981 год.
Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).